Уладзімір Васілевіч Трацэўскі

(Пасля перасылкі з У. Трацэўскі)

Уладзімір Васілевіч Трацэўскі (нар. 27 жніўня 1936, г.п. Парычы, Парыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1993), прафесар (2000). Член Прэзідыума Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Уладзімір Васілевіч Трацэўскі
Дата нараджэння 27 жніўня 1936(1936-08-27) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1993)
Навуковае званне
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Белдзяржпраекце. У 19692017 гадах выкладаў на кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» БНТУ: асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт (1992), загадчык кафедры (19902000), прафесар (2000). У 19811986 гг. — намеснік дэкана архітэктурнага факультэта[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаецца вывучэннем архітэктурнай спадчыны Беларусі[1].

Мае больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у т.л. кніга «Народнае дойлідства Беларусі» (Мінск, 1976). Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983)[2]. Падрыхтаваў і выдаў 5 навучальна-метадычных распрацовак па курсавым архітэктурным праектаванні і абмернай практыцы. Сааўтар кніг і навучальных дапаможнікаў. Аўтар фундаментальнай працы — навучальнага дапаможніка «Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (1989). Выступае з дакладамі на міжнародных, рэспубліканскіх навукова-даследчых і навуковых канферэнцыях, семінарах, у тым ліку і за мяжой[1].

Творчасць

правіць
 
Саборная мячэць у Мінску

З’яўляецца адным з аўтараў праектаў і пабудаваных будынкаў і комплексаў: конкурсны праект планіроўкі забудовы мікрараёна «Усход» у Мінску (заахвочвальная прэмія), Міжнародны маладзёжны цэнтр «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы, жылыя дамы ў Мінску і іншых гарадах рэспублікі[1], 9-павярховы жылы дом (1966), комплекс адміністрацыйных будынкаў — Дома тэхнічнай інфармацыі, Дома кнігі і Белкаапсаюза (1967) у Мінску[2], царква ў в. Сіняўка Клецкага раёна, Саборная мячэць у Мінску (20042016)[1].

Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры ў Беларусі — касцёлаў у Варонча, Дараве, Бабруйску, Сёмкавым Гарадку, Воўчыне, царквы ў Вялікай Ліпе, сядзібнага комплексу ў в. Высокая Ліпа і інш[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі СССР і Мінвуза Беларусі «За выдатныя поспехі ў працы», Ганаровымі граматамі Мінвуза БССР, БНТУ і Беларускага саюза архітэктараў[1].

Бібліяграфія

правіць
  • Трацевский, В. В. Народное зодчество Белоруссии / В. В. Трацевский. — Минск : Полымя, 1976. — 31 с.
  • Трацевский, В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии / В. В. Трацевский. — Минск : Выш. шк., 1989. — 191 с.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Трацевский Владимир Васильевич
  2. а б в Трацевский Владимир Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць