Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі

«Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (руск.: История архитектуры народного жилища Белоруссии) — праца беларускага архітэктара У. В. Трацэўскага, апублікаваная ў 1989 годзе. Асновай працы з’явіліся матэрыялы, сабраныя даследчыкам у 1968—1987 гадах у экспедыцыях. У. В. Трацэўскі апрацаваў багатыя архіўныя матэрыялы, абследаваў 116 раёнаў краіны, вывучыў больш за 3000 аб’ектаў, уласна рабіў абмеры, замалёўкі, фотаздымкі[1].

Аўтар ахарактарызаваў асаблівасці забудовы вясковых паселішчаў і сядзіб са старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, вызначыў кола фактараў, якія паўплывалі на тыпы забудовы сядзіб (сацыяльна-эканамічны, этнічныя традыцыі, прыродна-кліматычныя ўмовы) і класіфікаваў іх. У параўнанні з працамі сваіх папярэднікаў аўтар ажыццявіў комплексны аналіз гістарычных узаемасувязей жылля беларусаў, вызначыў яго гісторычна-культурную значнасць, удакладніў агульную класіфікацыю сядзіб[1].

Бібліяграфічная інфармацыя

правіць

Зноскі