Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дарава)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дарава — каталіцкі храм на ўзвышшы па-над Шчарай.

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°06′49,3″ пн. ш. 26°09′54,42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Дарава
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Пінская дыяцэзія
Благачынне Баранавіцкі ўсходні дэканат 
Тып будынка касцёл
Архітэктар Браніслаў Іванчык
Будаўніцтва 19311938 гады
Стан дзейнічае
Сайт glinka.digi.pl/darewo/ar…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Касцёл у 2009 годзе
 
Алтар касцёла

Вядома, што навагарадскі намеснік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэтую пасаду з 1430 па 1434 даў грошы на пабудову першага драўлянага касцёла ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касцёл.

9 сакавіка 1618 года рашэннем віленскага біскупскага капітула «…дадзена капу хвоек з маёнтка Лук на касцёл, што будуецца ў Дараве».

Падчас Трынаццацігадовай вайны 16541667 храм быў знішчаны. Нешта здарылася і са святаром, бо туды быў накіраваны «камендар».

Вядома, што новы касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў адбудаваны ў 1841.

Напярэдадні Першай Сусветнай вайны, сталага пробашча не было. Абавязкі выконвалі розныя ксяндзы з іншых парафій, сярод якіх і беларускі каталіцкі святар Фабіян Абрантовіч.

Напярэдадні набліжэння фронту ў 1915 парафіяне на чале з кс. Казімірам Ёдка знялі званы з вежаў касцёла і ўтапілі іх у Шчары. Пад час баявых дзеянняў вёска разам з касцёлам была знішчана.

У 1926 годзе а. Казімір Ваньковіч здолеў збудаваць капліцу, дзе адпраўляў набажэнствы.

У 1931 у Дараве новы пробашч Станіслаў Шаплевіч. Ён актыўна далучаецца да будовы новага касцёла. Праект храму распрацаваў інжынер з Баранавіч Браніслаў Іванчык. З бетонных нямецкіх бліндажоў мясцовымі жыхарамі высякаюцца блокі на муры касцёлу.

У 1936 годзе згарэла дараўская каплічка. Гэта надало імпэту парафіянам і 15 жніўня 1938 года біскуп Пінскі Казімір Букраба асвяціў храм.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 кс. Шаплевіч вымушаны быў хавацца. Яго перахоўвалі мясцовыя парафіяне з розных вёсак і хутароў. З прыходам немцаў да 1942 года Шаплевіч аднавіў набажэнствы ў касцёле, але пасля ізноў вымушаны быў хавацца, бо немцы мелі падазрэнні на яго ў сувязях з Арміяй Краёвай.

Пад час баёў 1944 года савецкія войскі абстралялі касцёл з гармат. Сцены з бліндажоў вытрымалі. (Пад час рэстаўрацыі ў 90-я ў адным з муроў знайшлі неразарваны снарад).

Ксяндза Шаплевіча з прыходам савецкіх войскаў мясцовыя жыхары працягвалі хаваць. НКВД затрымала яго толькі 1 мая 1947 годзе ў в. Літва. Ксёндз быў асуджаны як амерыканскі шпіён да 25 гадоў вязніцы і высланы ў Інту.

У 1956 годзе Шаплевіч вызваліўшыся не з'ехаў у Польшчу, а вярнуўся ў родную парафію. Аднак харам з 1949 года выкарыстоўваўся як склад. Шаплевіч праводзіў набажэнствы ў прыватных дамах і ў капліцы в.Макееўшчына (да 1960). Пасля смерці ксяндза ў 1975 годзе людзі працягвалі патрабаваць вяртання касцёлу. Таму савецкія ўлады паспрабавалі храм знішчыць. 3 жніўня 1986 быў здзейснены падпал, але згарэў толькі дах. Пасля ўлады спрабавалі разбурыць сцены, але муры з нямецкіх бліндажоў не паддаліся.

У 1990 касцёл вярнулі вернікам. Урачыстая рэкансекрацыя храма адбылася 15 жніўня 1992 пры ўдзеле Казіміра Свентака.

Каля храму ўсталяваны бюст а. Шаплевіча.

Пробашчы парафіі

правіць

Літаратура

правіць
  • Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. — С. 88—89. — ISBN 978-9955-77-13-9.

Спасылкі

правіць