Ежы Мазур, S.V.D. (польск.: Jerzy Mazur; 6 жніўня 1953, в. Гаўлавіцэ, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — польскі, беларускі і расійскі каталіцкі дзеяч, біскуп.

Ежы Мазур
польск.: Jerzy Mazur
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 11 лютага 2002
Дыяцэзія Дыяцэзія Святога Іосіфа ў Іркуцку[d]
Пераемнік Кірыл Клімовіч
тытулярны біскуп
з 23 сакавіка 1998
Дыяцэзія Tabunia[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 17 красавіка 2003
Дыяцэзія Элцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Edward Samsel[d]
апостальскі адміністратар
10 лістапада 2000 — 17 красавіка 2003
Дыяцэзія Паўднёва-Сахалінская апостальская прэфектура
апостальскі адміністратар
з 23 сакавіка 1998
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Transfiguration at Novosibirsk[d]
апостальскі адміністратар
з 18 мая 1999
Дыяцэзія Дыяцэзія Святога Іосіфа ў Іркуцку[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 6 жніўня 1953(1953-08-06)[1] (71 год)

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя і місіянерская праца

правіць

У 1972 скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, затым паступіў у вышэйшую духоўную семінарыю Таварыства місіянераў Божага слова ў Пяненжне. У тым самым годзе ўступіў у навіцыят айцоў-вербістаў. Высвечаны на святара 22 красавіка 1979 архібіскупам Ігнацыем Такарчуком. Навучаўся ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце, у 19801982 — Грыгарынскім універсітэце ў Рыме.

У 19831986 быў на місіянерскай працы ў Гане (Афрыка), затым 6 гадоў працаваў у Польшчы, выконваў функцыі прэфекта польскай правінцыі вербістаў. Ад 1987 выкладаў місіялогію ў місійнай духоўнай семінарыі вербістаў у Пянежне. Ад 1989 адначасова правінцыйны райца польскай правінцыі вербістаў.

Дзейнасць на Беларусі

правіць

У 1992 распачаў службу ў Баранавічах, быў заснавальнікам і дырэктарам Катэхітычнага Цэнтра. Быў духоўным айцом капланаў Пінскай дыяцэзіі і Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі. Служыў пробашчам парафіі Маці Божай Фатымскай у Баранавічах, распачаў і скончыў будаўніцтва касцёла. У 19941998 быў рэдактарам часопіса «Дыялог». Ад 1994 узначальваў Катэхетычную Камісію Пінскай дыяцэзіі. У 1996 стаў сябрам Арганізацыйнае і сакратаром Каардынацыйнае Камісіяў Сіноду Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі. У 1997 стаў адказным за экуменічныя справы ў падрыхтоўцы Вялікага Юбілею 2000 года. У Таварыстве Слова Божага выконваў функцыі суперыёра акругі ад 1992, у 1997 узначаліў правінцыю Урал, што ахоплівае тэрыторыю Беларусі, Расіі і Украіны.

Служба ў Расіі

правіць

Намінаваны ў біскупы 23 сакавіка 1998, высвечаны 31 мая 1998 у Новасібірску. Да ўсталявання Апостальскай адміністратуры Усходняй Сібіры быў вікарным біскупам Апостальскай адміністратуры Азіяцкай часткі Расіі, тытулярным біскупам Табуніі. З 18 мая 1999 Апостальскі адміністратар Усходняй Сібіры, сябар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расіі. 11 лютага 200217 красавіка 2003 ардынарны біскуп дыяцэзіі Святога Іосіфа з цэнтрам у Іркуцку. Дзякуючы яго намаганням у Іркуцку быў кансакраваны кафедральны касцёл.

19 красавіка 2002 біскуп прыляцеў у Маскву рэйсам з Варшавы. У «Шарамеццева-2» органы памежнага кантролю забралі ў яго пашпарт, заявіўшы, што «Мазур занесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на расійскую тэрыторыю». Аб прычынах біскупу не паведамілі. У 21:00 біскуп Мазур быў змушаны выляцець назад у Варшаву.

Афіцыйныя каментары

правіць
  • Біскуп Ежы Мазур, ардынары дыяцэзіі Св. Іосіфа з цэнтрам у Іркуцку, быў выправаджаны з краіны «у мэтах захавання бяспекі Расійскай Федэрацыі». Гэта вынікае з адказу апарата Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі на запыт плябана іркуцкай парафіі Бяззаганнага Сэрца Божай Маці святара Кшыштафа Коваля. У дакуменце, падпісаным дараднікам аддзела па рэлігійных пытаннях і культурных правах I. А. Маркінай, сказана: "З атрыманага па нашым запыце адказу Дэпартамента консульскай службы МЗС Расіі вынікае, што рашэнне… было прынята кампэтэнтнымі органамі ў адпаведнасці з п. 1 арт. 27 Федэральнага закона «Аб парадку выезду з Расійскай Федэрацыі і ўезду ў Расійскую Федэрацыю». Адначасова МЗС Расіі, сказана ў дакуменце, апавясціла, што «ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай дзяржава знаходжання не абавязаная паведамляць матывы рашэння аб адмове ва ўездзе на сваю тэрыторыю». Першы пункт арт. 27 згаданага закона абвяшчае: «Уезд у Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян або асобам без грамадзянства не дазваляецца ў выпадку, калі гэта неабходна ў мэтах забеспячэння бяспекі дзяржавы».
  • Федэральная памежная служба Расійскай Федэрацыі каротка растлумачыла, што Ежы Мазур не быў дапушчаны ў Расію ў адпаведнасці з артыкулам 27 закона Расійскай Федэрацыі «Аб парадку выезду і ўезду ў Расійскую Федэрацыю».
  • У прэс-службе царкоўна-навуковага цэнтра «Праваслаўная энцыклапедыя» выказалі здагадку, што, магчыма, пазбаўленне візы Ежы Мазура стала следствам дэмаршу Міністэрства замежных спраў Расіі, якое яшчэ ў пачатку сакавіка 2003 выказала афіцыйны пратэст Ватыкану ў сувязі з яго тытулам. Афіцыйны тытул біскупа гучаў як «адміністратар Усходняй Сібіры і прэфектуры Карафута». Прэфектура Карафута існавала на Паўднёвым Сахаліне ў 19051945, калі Паўднёвы Сахалін уваходзіў у склад Японіі. Той факт, што Ватыкан уключыў у тытул свайго прадстаўніка назва неіснуючай на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі адміністрацыйнай адзінкі, па меркаванні замежнапалітычнага ведамства, азначае, што «Ватыкан дэ-факта прызнай Паўднёвы Сахалін японскай тэрыторыяй». МЗС Расіі расцаніў гэта як недружалюбны акт і ўмяшанне ва ўнутраныя справы Расіі. Ватыкан тады не адрэагаваў на пратэст расійскага боку.
  • Замежнапалітычнае ведамства Расіі адным з першых актыўна падтрымала Рускую Праваслаўную Царкву, якая выступіла і супраць рашэння Ватыкана ў аднабаковым парадку падняць статут каталіцкіх структур у Расіі да ўзроўню дыяцэзій. Такім чынам РПЦ і расійская грамадскасць спрабуюць змагацца з распаўсюджваннем каталіцтва ў краіне.

Далейшае жыццё

правіць

Надалей жыў у Міхалавіцах пад Варшавай, працягваў выконваць функцыі біскупа дыяцэзіі святога Іосіфа. 17 красавіка 2003 прызначаны біскупам Элцкім у Польшчы.

Зноскі

Спасылкі

правіць