Пётр Мантыгірдавіч

(Пасля перасылкі з Петраш Манцігірдавіч)

Пётр Мантыгірдавіч, Пятраш Мантыгірдавіч (каля 13901459) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста падольскі (1418), маршалак дворны літоўскі (1422—1431), намеснік новагародскі (1431), маршалак земскі (з 1434).

Пётр Мантыгірдавіч
POL COA Wadwicz.svg
Герб «Вадвіч»
Вялікі маршалак літоўскі
1434 — 1459
Папярэднік Радзівіл Осцікавіч
Пераемнік Радзівіл Осцікавіч
 
Нараджэнне каля 1390
Смерць 1459(1459)
Род Мантыгірдавічы
Бацька Мантыгірд
Жонка Ганна з Карыбутавічаў
Дзеці Ян

Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Іўе (1444), праз шлюб — Лоск.

БіяграфіяПравіць

З літоўскага баярскага роду, сын Мантыгірда, намесніка полацкага. Яго родзічам (сынам або братам) быў Наруш, пачынальнік роду Нарушэвічаў.

Пры заключэнні Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч» (1413).

Быў радным панам вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра.

Ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У шлюбе меў сына Яна.

КрыніцыПравіць