Фёдар Карыбутавіч

(XV ст.) сын Карыбута Альгердавіча

Фёдар Карыбутавіч (каля 1390 — пасля 1440) — князь з роду Карыбутавічаў.

Фёдар Карыбутавіч
Нараджэнне 1380
Смерць 1442 ці не раней за 1440
Род Гедзімінавічы і Карыбутавічы[1]
Бацька Карыбут[2]
Маці Анастасія Алегаўна[d][2]
Жонка Анастасія[d][3][4]
Дзеці Ганна з Карыбутавічаў[d][5][6], Васіліса з Карыбутавічаў[d][4] і Марыя з Карыбутавічаў[d][4]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Карыбута Альгердавіча. Упамінаецца з 1422. У бітве пад Вількамірам змагаўся на баку Свідрыгайлы, трапіў у палон. Генеалагічная традыцыя канца 16-17 ст. лічыла яго родапачынальнікам князёў Збаражскіх і Вішнявецкіх, у сувязі з чым іх радавы герб меў назву «Карыбут». Аднак звесткі пра сыноў Фёдара адсутнічаюць. Меў дачок, з іх Васіліса была жонкай кн. Льва Талочкі, Марыя — кн. Фёдара Варатынскага, Ганна каля 1445 выйшла замуж за Пятра Мантыгірда, аддаўшы ў пасаг бацькоўскі маёнтак Лоск.

У пачатку 20 ст. Ю. Пузына распачаў доўгачасовую дыскусію аб тоеснасці Фёдара Карыбутавіча князю Федку Несвіцкаму, уласна продку Збаражскіх і Вішнявецкіх. Гэтая легендарная тоеснасць была адкінутая генеолагамі 19 ст., аднак пасля публікацый Пузыны зноў атрымала некаторую колькасць прыхільнікаў.

Літаратура

правіць
  • Карыбутавічы // ЭГБ, Т.4, — Мн., 1997.
  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 179.
  2. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 178.
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 180. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
  4. а б в Semkowicz W. Łosk i wygaśnięcie Korybutowiczów // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we LwowieKraków: 1926. — вып. VII. — С. 204.
  5. Semkowicz W. Łosk i wygaśnięcie Korybutowiczów // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we LwowieKraków: 1926. — вып. VII. — С. 204–205.
  6. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 267. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4