Карыбут (герб)
«Карыбу́т» — прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ, якім карысталіся князі Збаражскія, Вішнявецкія, Парэцкія, Варанецкія і некаторыя шляхецкія роды.
Карыбут | |
---|---|
Дэталі |
Гісторыя
правіцьГерб паходзіць ад пашыранай на прыватных пячатках ВКЛ выявы крыжа, часам крыж відазмяняўся дадаткам новых элементаў. На пячатцы кн. Федзькі Іванавіча Нясвіцкага пры дакументах 1434 змешчана выява крыжа з перакрэсленымі канцамі і маладзіком рагамі ўбок замест ніжняга канца крыжа. Яго ўнукі Сямён і Васіль Васілевіч Збаражскія на пячатках пры дакументах 1461 мелі вьювы простага крыжа з маладзіком рагамі ўніз і крыжа з перакрэсленымі канцамі, падобным маладзіком і 6-прамянёвай зоркай. Апошні варыянт замацаваўся ў 17 ст. як герб «Карыбут» (ад імя князя Карыбута, якога Вішнявецкія лічылі сваім родапачынальнікам). У час знаходжання на троне Рэчы Паспалітай Міхала Вішнявецкага (1669—1673) герб «Карыбут» ужываўся ў дзяржаўнай сімволіцы як элемент на вялікай і малой пячатках ВКЛ. Выява «Карыбута» разам з гербам Радзівілаў «Тромбы» змешчана на галоўным фасадзе Нясвіжскага палацу (яго будаўнік М. К. Радзівіл Сіротка быў жанаты з Э. Я. Вішнявецкай).
Апісанне
правіцьУ блакітным полі выява сярэбранага крыжа з перакрэсленымі канцамі, замест ніжняга канца — залатыя маладзік рагамі ўніз і 6-прамянёвая зорка. Клейнод шляхецкага варыянта герба — над прылбіцай з каронай тры страусавыя пёры. Існуюць варыянты герба з чырвоным полем, залатым крыжам, 5 пёрамі і інш..
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыбут (герб)
- Карыбут (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- «Polish Armorial Middle Ages to 20th Century», Tadeusz Gajl, Gdańsk-2007 r.