Пётр Мантыгірдавіч Белы
(пам. 1490-я) ваявода троцкі, маршалак земскі літоўскі
Пётр Мантыгірдавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).
Пётр Мантыгірдавіч Белы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Вадвіч» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багдан Саковіч | ||||||
Пераемнік | Ян Забярэзінскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1440 | ||||||
Смерць | 1499 ці 1497[1] | ||||||
Род | Мантыгірдавічы | ||||||
Бацька | Ян Мантыгірдавіч | ||||||
Жонка | Ганна з Вяжэвічаў[d][2] і Ганна з Гальшанскіх[d][3][2] | ||||||
Дзеці | Ян, Соф'я |
Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 атрымаў Нясвіж.
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук Пятра, маршалка земскага.
Быў намеснікам браслаўскім, маршалак гаспадарскі (1480—1482), у 1487 атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.
Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), пасля чаго ўсе маёнткі адыйшлі да дачкі Соф'і, жонкі Станіслава Кішкі.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Мантыгірдавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 271. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 57, 168.
- ↑ а б Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. // Герольд Litherland — ЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 8, 13.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 104.