Багдан Саковіч

(пам. 1491) ваявода троцкі, маршалак земскі літоўскі

Багдан Саковіч (? — 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Багдан Саковіч
Герб «Памян»
Герб «Памян»
Вялікі маршалак літоўскі
1480 — 1491
Папярэднік Марцін Гаштольд
Пераемнік Пётр Мантыгірдавіч Белы
Смерць 1491(1491)
Род Саковічы
Бацька Андрэй Саковіч
Дзеці Альжбета з Саковічаў
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, дыпламат

Намеснік браслаўскі ў 1463—1474, маршалак гаспадарскі ў 1463—1477, намеснік полацкі ў 1477—1484, маршалак земскі з 1480 і адначасова ваявода троцкі з 1484.

Быў паслом да крымскага хана Менглі-Гірэя ў 1473, у Маскву ў 1474 і 1482.

Сям'я правіць

З баярскага роду Саковічаў, старэйшы сын троцкага ваяводы Андрэя Саковіча.

Меў дачку Альжбету, якая стала жонкай Мікалая Радзівіла.

Літаратура правіць