Андрэй Саковіч
Андрэй Саковіч (? — 1465) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік смаленскі (1440) і полацкі (1444—1458).
Андрэй Саковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Івашка Гойцавіч[d] | ||||||
Пераемнік | Пётр Мантыгірдавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Гаштольд | ||||||
Пераемнік | Сямён Ямантавіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Івашка Манівідавіч | ||||||
Пераемнік | Івашка Вяжэвіч[d] | ||||||
Смерць | 1465 | ||||||
Род | Саковічы | ||||||
Бацька | Станіслаў Сак | ||||||
Дзеці | Багдан, Юрый, Мікалай |
Біяграфія
правіцьАдзін з кіраўнікоў войска Вялікага Княства Літоўскага ў пераможнай бітве з маскоўскім войскам пад Сухадровам у 1445. Удзельнік перамоў з крыжакамі ў 1432 і 1451 гадах, пасол у Чэхію ў 1453 годзе.
Меў буйныя зямельныя ўладанні — частку Немянчынскай воласці, Свянцяны, Груздава, Дуброва ў Менскім павеце, Мядзел і іншыя (агулам каля 500 дымоў).
Ахвяраваў на царкву, вядома яго дарчая грамата Віленскаму кафедральнаму сабору ад 9 чэрвеня 1434 г., дарчая грамата парафіяльнаму касцёлу ў Груздаве ад 3 лютага 1443 г. і дарчая грамата для заснаванага парафіяльнага касцёла ў Мядзеле ад 21 лютага 1457 г.
Верагодна, у канцы жыцця (каля 1460 года) займаў пасаду троцкага ваяводы[1].
Сям’я
правіцьЗ баярскага роду Саковічаў, сын Станіслава Сака, які на Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Помян».
Меў сыноў Багдана, Юрыя і Мікалая. Ад Юрыя пайшоў род Насілоўскіх.
Зноскі
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Саковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 536. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Урбан П. Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. — Мн., 1994. — С.47-48.
- Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948.