Саковічы герба «Помян»

вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Помян»

Саковічы, Саковічы-Насілоўскія — шляхецкі род герба «Помян».

Герб «Помян»

Родапачынальнікам лічыцца Сак (у хрышчэнні Станіслаў), які пры заключэнні Гарадзельскай уніі быў адаптаваны да герба «Помян»[1], у 1433 годзе быў старастам дубінскім. Меў 6 сыноў: Андрэй, Васко (Васіль), Алехна, Івашка, Станько, Пётр, Федзька. З канца XV ст. Саковічы называюцца Насілоўскімі ад назвы іх маёнтка Насілава (Ашмянскі павет).

Прадстаўнікі

правіць
  • Андрэй — ваявода троцкі (1459—1465), намеснік полацкі (1444—1458), намеснік смаленскі (1440)
  • Васко (Васіль) (? — каля 1473) — 25 ліпеня 1444 года разам з жонкай, дачкой і іншымі (неназванымі) дзецьмі зрабіў ахвяраванне віленскім францысканцам[2]. Жонка — Мілохна[3].
    • Сцечка — памёр да смерці бацькі
    • Кацярына — памерла да смерці бацькі
  • Алехна — староста бельскі (1477—1481)
  • Івашка (Ян) — староста вількейскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472)
    • Альберт
  • Станька (Станіслаў) — меў бенефецыйныя ўладанні ў Боліне і Уле, якія атрымаў ад Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра Ягелончыка[4]. Жонка — Васька.
  • Пётр — староста ковенскі (1447), які хутчэй за ўсё ўпамінаецца як Vako у час паездкі да магістра Ордэна ў пачатку 1447 года[5].
  • Федзька — згадваецца толькі адзін раз паміж 1441/1443 гадоў, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка[6]. Магчыма, стараста бельскі ў 1439 годзе[7].

Крыніцы

правіць
  1. Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. VIII. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1928. — S. 230.
  2. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 203.
  3. Пятраўскас, Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўскай мовы А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — С. 294. — ISBN 978-5-00076-015-4.
  4. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, [5] p. — P. 29, 44. — ISBN 9986-34-026-8.
  5. Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. — Riga, Moskau, 1896. — S. 200—201
  6. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, [5] p. — P. 68. — ISBN 9986-34-026-8.
  7. Szybkowski, S. [Recenzija] / Sobiesław Szybkowski // Zapiski Historyczne. — 2005. — T. 70. — Z. 4. — S. 158.

Літаратура

правіць