Інстытут матэматыкі НАН Беларусі
Інстытут матэматыкі НАН Беларусі — профільная арганізацыя беларускай акадэмічнай навукі ў галіне матэматыкі. Утвораны ў 1959 годзе.
Інстытут матэматыкі | |
---|---|
![]() | |
Абрэвіятура | ІМ |
Краіна | |
Адрас | Мінск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 11 |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка матэматычных мадэляў і спосабаў рашэння прыкладных пытанняў |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Сяргей Лемяшэўскі |
Намеснік па навуцы і інавацыях | Сяргей Бахановіч |
Навуковы сакратар | Віктар Лепін |
Заснаванне | |
Дата заснавання | Чэрвень 1959 |
Колькасць супрацоўнікаў | 101 (2014 г.) |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Папярэднік | Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР |
im.bas-net.by | |
![]() |
Гісторыя інстытутаПравіць
Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Першапачаткова называўся Інстытутам матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР і ўваходзіў у склад Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук, а з 1963 — у Аддзяленне фізіка-матэматычных навук. 10 лютага 1965 г. адбылася рэарганізацыя: на базе шэрагу лабараторый арганізаваны самастойны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 — Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі), а назва назва Інстытута была зменена на сучасную — Інстытут матэматыкі. 4 красавіка 1975 заснавана Аддзяленне Інстытута матэматыкі АН БССР у Гомелі (зараз — Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп).
З 1987 Інстытут уваходзіць у склад Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. На пачатак 2013 года у Інстытуце 101 чалавек, іх — 45 навуковых супрацоўнікаў, у т.л. 17 дактароў і 26 кандыдатаў навук. Інстытут падтрымлівае актыўныя творчыя сувязі з вядучымі навуковымі ўстановамі многіх краін, з'яўляецца арганізатарам шэрагу міжнародных канферэнцый, школ, сімпозіўмаў.
Структура ІнстытутаПравіць
- Аддзел алгебры (з гомельскай Лабараторыяй дастасавання канечных груп)
- Аддзел інфармацыйных тэхналогій
- Аддзел дыферэнцыяльных ўраўненняў
- Аддзел камбінаторных мадэляў і алгарытмаў
- Аддзел матэматычнай тэорыі сістэм
- Аддзел матэматычнай фізікі
- Аддзел нелінейнага і стахастычнага аналізу
- Аддзел вылічальнай матэматыкі
- Аддзел тэорыі лікаў
Навуковыя кірункіПравіць
Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з'яўляюцца:
Вядомыя навукоўцыПравіць
- Мікалай Паўлавіч Яругін — арганізатар Інстытута
- Уладзімір Іванавіч Крылоў — арганізатар Інстытута
- Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
- Яўген Аляксеевіч Барбашын
- Уладзімір Пятровіч Платонаў
- Мікалай Аляксеевіч Ізобаў
- Сяргей Антонавіч Чуніхін
- Уладзімір Генадзевіч Спрынджук
- Іван Васільевіч Гайшун
- Фаіна Міхайлаўна Кірылава
- Валянцін Вікенцьевіч Гарохавік
- Эдуард Іосіфавіч Груда
- Мікалай Васілевіч Шкут
- Анатоль Іосіфавіч Яблонскі
Дырэктары Інстытута ў розныя гадыПравіць
- Мікалай Паўлавіч Яругін — арганізатар Інстытута, акадэмік АН БССР, 1959—1977
- Уладзімір Пятровіч Платонаў — 9-ы прэзідэнт АН БССР, акадэмік АН БССР, 1977-1992
- Іван Васільевіч Гайшун — акадэмік НАН Беларусі, 1992-2018
- Сяргей Уладзіміравіч Лемяшэўскі - з 2018
УзнагародыПравіць
Дасягненні навукоўцаў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1972), Ленінскай прэміяй (1978), Дзяржаўнымі прэміямі БССР (1974, 1978, 1982), Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1998), прэміяй Савета Міністраў СССР (1986), прэміямі Ленінскага камсамола (1970, 1987) і ЛКСМБ (1976, 1984, 1990), прэміямі НАН Беларусі (1993, 1995).