Мікалай Аляксеевіч Ізобаў
Мікалай Аляксеевіч Ізобаў (нар. 23 студзеня 1940, в. Красыні, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік НАН Беларусі (1994). Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1990).
Мікалай Аляксеевіч Ізобаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1940 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1979) і акадэмік НАН Беларусі (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Юрый Станіслававіч Багданаў[1] |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Янавіцкай сярэдняй школы з 1958 года вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Віцебскага педінстытута, у 1962 годзе пераведзены на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы яго, у 1966—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1967) працаваў спачатку асістэнтам, потым малодшым навуковым супрацоўнікам у БДУ. З 1969 года працуе ў Акадэміі навук БССР: у 1969—1980 гадах намеснік галоўнага рэдактара ўсесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения», у 1980—1986 гадах старшы навуковы супрацоўнік, у 1986—1993 гадах загадчык лабараторыі, з 1993 года загадчык аддзела Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Адначасова ў 1995—1999 гадах загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковы ўклад
правіцьМ. А. Ізобаў — вядомы спецыяліст у тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці па лінейным прыбліжэнні. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм іх вылічэння і ацэнку мінімуму. Развязаў прыватную, а ў некрытычным выпадку агульную задачу Ляпунова пра экспаненцыйную ўстойлівасць па лінейным набліжанні.
Больш за 200 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі.
Узнагароды і прэміі
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм». Ордэн Францыска Скарыны (2000).
Асноўныя працы
правіць- Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений // Математический анализ. Итоги науки и техники. 1974. Т.12.
- О задаче Конти для пересечений множеств линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1990. Т.26, № 8.
- Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференциальные уравнения. 1993. Т. 29, № 12.
- О временных последовательностях, реализующих характеристические и нижние характеристические векторы решений // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 6.
- Множества Коппеля-Конти линейных систем // Труды Ин-та математики НАН Беларуси. 2000. Т. 4 (разам з Р.Прохаравай).
- Введение в теорию показателей Ляпунова. Мн.: БГУ, 2006.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Ізо́баў Мікалай Аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 345. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Мікалай Аляксеевіч Ізобаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Акадэмік Ізобаў Мікалай Аляксеевіч на сайце НАН Беларусі