Эдуард Іосіфавіч Груда

Эдуард Іосіфавіч Гру́да (28 лістапада 1936, вёска Данілавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 кастрычніка 1997) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1974, Даследаванне аналітычных уласцівасцяў развязкаў некаторых дыферэнцыяльных сістэм першым метадам Ляпунова), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1984), прафесар (1991).

Эдуард Іосіфавіч Груда
Дата нараджэння 28 лістапада 1936(1936-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1997(1997-10-14) (60 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера дыферэнцыяльныя раўнанні, інтэгральныя раўнанні
Месца працы Інстытут матэматыкі НАНБ
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі
Альма-матар
Вядомы як матэматык

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ (1959). Працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Асноўныя працы па тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных раўнанняў. Пабудаваў і даследаваў шэраг метадаў пабудовы развязкаў дыферэнцыяльных, інтэгральных і інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў і сістэм, пабудаваў тэорыю характарыстычных вектараў для сістэм Пфафа, распрацаваў тэорыю перыядычных развязкаў перыядычных дыферэнцыяльных сістэм у крытычных выпадках.

Навуковыя працы

правіць

Каля 110 навуковых прац, сярод якіх:

  • К аналитической теории системы уравнений в полных дифференциалах // Докл. АН БССР. 1969. Т. 13, № 9
  • Аналоги основных теорем первого метода Ляпунова для систем Пфаффа // ДУ. 1979. Т. 15, № 4
  • Периодические решения периодических дифференциальных систем в общем критическом случае // ДУ. 1982. Т. 18, № 5
  • О периодических решениях с несоизмеримыми периодами периодических дифференциальных систем // Там же. 1986. Т.22, № 9
  • К теории одного класса линейных интегродифференциальных уравнений // Там же. 1989. Т.25
  • Псевдонормальная форма матриц // Там же. 1989. Т.25

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць