Уладзімір Пятровіч Платонаў
Уладзімір Пятровіч Платонаў (нар. 1 снежня 1939, вёска Стайкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; член-карэспандэнт з 1969), акадэмік АН СССР (1987), Расійскай АН (1991), член Хенаньскай акадэміі навук (1990), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (1993), прафесар (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).
Уладзімір Пятровіч Платонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | алгебра, тэорыя лікаў, алгебраічная геаметрыя, крыптаграфія і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка |
Вядомыя вучні | Valery Beniash-Kryvets[d][1] |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). У 1963—1971 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1977—1992 гадах дырэктар гэтага інстытута. У 1987—1992 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, у 1992—1996 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў Расійскай АН і Матэматычнага інстытута імя В. А. Сцяклова РАН. Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР (1988—1991), галоўны рэдактар часопіса Даклады АН БССР (1987—1992). Член Прэзідыума АН СССР (1989—1991). У 1989—1991 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1985—1990 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаванні па алгебры, алгебраічнай геаметрыі, алгебраічнай тэорыі лікаў, групах Лі, лінейных групах і тапалагічнай алгебры, прыкладной алгебры і крыптаграфіі. Вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў. Даследаваў лакальна-глабальны прынцып, згодна з якім будова груп, зададзеных над арыфметычнымі палямі, вызначаецца будовай іх лакалізацый над адпаведнымі папаўненнямі. Даказаў асноўную апраксімацыйную тэарэму для лінейных груп з канечным лікам утваральных. Адкрыў новы лакальна-глабальны прынцып для функцыянальных гіперэліптычных палёў, акрэсленых над полем алгебраічных лікаў. Сумесна з вучнямі вырашыў праблему рацыянальнасці для групавых алгебраічных разнастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі; пабудаваў тэорыю канечнамерных гензеленых цел; рашыў праблему Гротэндыка аб праканечных папаўненнях груп і праблему цвёрдасці для арыфметычных падгруп алгебраічных груп з радыкалам; развіў мультыплікатыўную тэорыю канечнамерных цел; рашыў праблему арыфметычнасці для поліцыклічных груп; развіў новы падыход да кангруэнц-праблемы, заснаваны на аналізе камбінаторных уласцівасцей арыфметычных груп.
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Прэмія Ленінскага камсамола 1968 года за цыкл работ па тапалагічных групах.
- Ленінская прэмія 1978 года за даследаванні па алгебраічных групах і прыведзенай К-тэорыі.
- Прэмія Гумбальта (Германія, 1993).
- Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979).
Навуковыя працы
правіць- Теория алгебраических линейных групп и периодические группы // Известия АН СССР. Серия математическая. 1966. Т.30. №3.
- Проблема сильной аппроксимации и гипотеза Кнезера-Титса для алгебраических групп // Там же. 1969. Т.33. №6.
- Проблема Таннака-Артина и приведенная К-теория // Там же. 1976. Т.40. №2.
- Алгебраические группы и теория чисел. М.: Наука, 1991 (разам з А.С. Рапінчуком).
- Linear preserver problems and algebraic groups // Mathemat. Annalen. 1995. Vol.303.
Зноскі
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
правіць- Платонаў Уладзімір Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 585. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Уладзімір Пятровіч Платонаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)