Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Дзмітрый Аляксеевіч Супруне́нка (8 лістапада 1915, Майкоп, Адыгея — 1 жніўня 1990) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).
Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1990 (74 гады) |
Дзеці | Ірына Дзмітрыеўна Супруненка |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Vladimir Petrovich Velmin[d][1] |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). У 1945—1963 гадах дацэнт, загадчык каферы, прафесар, дэкан матэматычнага факультэта БДУ. У 1963—1987 гадах загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік. Бацька Ірыны Супруненка.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных груп і груп падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах.
УзнагародыПравіць
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Айчыннай вайны (1985), Дружбы народаў (1985), «Знак Пашаны» (1961), медалі.
Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за манаграфію «Группы матриц» (1972).
Асноўныя працыПравіць
- Разрешимые и нильпотентные линейные группы. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1958.
- Перестановочные матрицы. — Мн.: Наука и техника, 1966 (совм. с Р. И. Тышкевич).
- Группы матриц. — М.: Наука, 1972.
- Группы перестановок. — Мн.: Навука i тэхніка, 1996.
Зноскі
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
ЛітаратураПравіць
- Супруненка Дзмітрый Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Супруненка Дзмітрый Аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 692. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка у базе дадзеных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)