Ірына Дзмітрыеўна Супруненка
Ірына Дзмітрыеўна Супруненка (4 лютага 1954, Мінск — 10 жніўня 2022, Мінск) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997, «Уніпатэнтныя элементы ў прадстаўленнях паўпрасторы алгебраічных груп у дадатнай характарыстыцы»).
Ірына Дзмітрыеўна Супруненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 2022 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка |
Маці | Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | алгебра |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1997) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Яфімавіч Залескі[1] |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 4 лютага 1954 года ў Мінску. Бацька — Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка (1915—1990), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік АН Беларускай ССР, маці — Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (1929—2019), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
У 1976 годзе скончыла БДУ. Працавала галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Аўтарка навуковых прац па алгебры. Распрацавала метады даследавання ўласцівасцей элементаў у мадулярных прадстаўленнях алгебраічных і звязаных з імі канечных груп і абмежаванняў такіх прадстаўленняў на падгрупы.
Памерла 10 жніўня 2022 года ў Мінску.
Працы
правіць- Минимальные полиномы элементов порядка р в неприводимых представлениях групп Шевалле над полями характеристики р: Вопросы алгебры и логики // Труды Ин-та математики СО РАН. 1996. Т. 30;
- On Jordan blocks of elements of order р in irreducible representations of classical groups with p-large highest weights // JТ Algebra. 1997. V. 191, № 2; Semisimple restrictions form GL(n) to GL(n-1) // J. аngew. Math. 1998. V. 500 (разам з Дж. Брандэнам і А.Кляшчовым).
Зноскі
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
правіць- Савік М. П. Супруне́нка Ірына Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 276. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- В. И. Янчевский, А. С. Кондратьев, Т. С. Бусел, А. А. Осиновская. Памяти Ирины Дмитриевны Супруненко // Труды Института математики и механики УрО РАН. 2023. — Т. 29, № 1. — С. 280—287 (руск.)