Іван Васільевіч Гайшун
Іван Васільевіч Гайшун (29 верасня 1946, в. Пятровічы, Бабруйскі раён, Магілеўская вобласць — 24 красавіка 2018) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1992), акадэмік (1991) НАН Беларусі.
Іван Васільевіч Гайшун | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2018 (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Яўген Аляксеевіч Барбашын |
Вядомы як | буйны спецыяліст у вобласці дыферэнцыяльных раўнанняў |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся 29 верасня 1946 года ў вёсцы Пятровічы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). З таго часу працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі: з 1984 — загадчык лабараторыі мадэлявання і аналізу сістэм, з 1985 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1992 — дырэктар. Адначасова ў 1997—2002 гадах віцэ-прэзідэнт, з 2002 года член Прэзідыума НАН Беларусі, з 2012 па 2014 год акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па дыферэнцыяльных ураўнаннях, тапалагічнай дынаміцы і ўстойлівасці абстрактных дынамічных сістэм. Распрацаваў тэорыю мнагамерных дыферэнцыяльных ураўнанняў, многапараметрычных дыферэнцыяльна-рознасцевых і дыскрэтных сістэм, якія ўзнікаюць у квантавай тэорыі поля, статыстычнай гідрадынаміцы.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій і падручніка.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. — Мн., 1983.
- Линейные уравнения в полных производных. — Мн., 1989.
- Многопараметрические системы управления. — Мн., 1996.
- Введение в теорию линейных нестационарных систем. — Мн., 1999.
- Матэматыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 211. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Системы с дискретным временем. — Мн., 2001.
Прэміі і ўзнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2017). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981), прэміі Акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2012).
Зноскі
Літаратура
правіць- Гайшу́н Іван Васільевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 202. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Памяти учёного: ГАЙШУН Иван Васильевич (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Іван Васільевіч Гайшун у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гайшун Іван Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Гайшун Иван Васильевич (руск.) // Партал «Выдающиеся математики Беларуси»