Гомельскі філіял НАН Беларусі
Гомельскі філіял Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - рэгіянальны філіял Акадэміі навук, створаны згодна са Статутам НАН Беларусі ў 2006 г. для развіцця і каардынацыі навукі ў Гомельскай вобласці. Старшыня Прэзідыўма філіяла - заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі.
Перадумовы стварэнняПравіць
Акадэмічныя ўстановыПравіць
- У 1959 загадчык кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту Уладзімір Аляксеевіч Белы стварае першае ў рэспубліцы акадэмічнае падраздзяленне на перыферыі — Гомельскі філіял лабараторыі трываласці і даўгавечнасці машын пры Інстытуце машыназнаўства АН БССР. 3 лістапада 1961 у Гомелі адкрываецца Аддзяленне Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР, куды на правах Лабараторыі тэхнічнай механікі ўваходзіць створаны нядаўна філіял. У 1963 г. ствараецца Аддзел механікі палімераў АН БССР, які ў 1969 ператвараецца ў Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР, а ў складзе Гомельскага аддзялення Інстытута матэматыкі застаецца Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп (з 2004 у складзе аддзела алгебры Інстытута матэматыкі НАН Беларусі, месціцца ў Гомелі).
- У 1992 БелНДІ лясной гаспадаркі перадаецца са складу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у склад НАН Беларусі і ад таго часу называецца Інстытут лесу НАН Беларусі.
- Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі створаны ў 1987 г. на базе Сектара геранталогіі АН БССР з мэтай навуковага вырашэння праблем, звязаных з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да 2003 размяшчаўся ў Мінску. У 2003 пераведзены ў Гомель, у яго склад з Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» перададзена Лабараторыя радыяцыйна-таксікалагічнай экалогіі.
Установы галіновай навукіПравіць
- У 1986 годзе, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у г. Гомелі быў створаны Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута сельскагаспадарчай радыялогіі. У 1992 г. філіял стаў самастойным навуковым установай - Беларускім НДІ сельскагаспадарчай радыялогіі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе Інстытут быў перададзены ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пад назвай НДІ радыялогіі. У 1999 годзе НДІ радыялогіі перайменаваны ў Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства "Інстытут радыялогіі» Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- 10 верасня 1990 у Гомелі распачаў працу абласны дыспансер радыяцыйнай медыцыны.
Вышэйшыя навучальныя ўстановыПравіць
- У 1969 статус універсітэта набывае Гомельскі педагагічны інстытут.
- 1990 - год заснавання Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
- У 1993 Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ператвараецца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.
- У 1998 набывае ўніверсітэцкі статус Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога.
- У 2001 набылі статут універсітэтаў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна і Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі.
- У 2004 з вучылішча ўтвараецца Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
Сучасны складПравіць
- Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага НАН Беларусі
- Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі
- Інстытут лесу НАН Беларусі
- Палескі інстытут раслінаводства НАН Беларусі
- Лабараторыя тэорыі і дастасавання канечных груп Інстытута матэматыкі НАН Беларусі
- Спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро "Металапалімер"
- Інстытут радыялогіі
- РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека
- Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
- Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
- Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога
- Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі
- Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь
- Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
- Дзяржаўнае спецыяльнае канструктарскае бюро па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы
- РУП "Гомсельмаш"
- РУП ВА "Беларуснафта" канцэрну "Белнафтахім"
- Гомельскі навукова-тэхналагічны парк
- Гомельскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі
- Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік
КрыніцыПравіць
- Институт механики металлополимерных систем - История
- Институт математики НАН Беларуси - Отдел алгебры
- Институт леса НАН Беларуси
- Институт радиобиологии НАН Беларуси - История
- Указ Президента Республики Беларусь от 03.02.2003 N 56 "О некоторых вопросах Национальной академии наук Беларуси", п. 74
- Указ Президента Республики Беларусь от 8 сентября 2005 г. №423 "О внесении дополнений и изменений в Устав Национальной академии наук Беларуси", п. 1.25
- Национальная академия наук Беларуси: Перекидной календарь 2012. - Мн.: Белорусская наука, 2011.
- Обновление академического Олимпа // Гомельская правда. - 2010. - 5 апреля.
- Член-карэспандэнт ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч