Інстытут радыеэкалагічных праблем НАН Беларусі
Не варта блытаць з Інстытутам радыебіялогіі НАН Беларусі
Інстытут радыеэкалагічных праблем НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Утвораны ў 1991 годзе у складзе Акадэмічнага навукова-тэхнічнага комплексу «Сосны», расфарміраваны ў 2002[1].
Напрамкі навуковай дзейнасці
правіць- радыяцыйныя праблемы навакольнага асяроддзя
- распрацоўка метадаў, абсталявання і прылад па вырашэнні праблемы мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі
Лабараторыі ў 2000 годзе
правіць- дыягностыкі навакольнага асяроддзя ядзерна-фізічнымі метадамі
- даследаванняў паводзін радыенуклідаў у навакольным асяроддзі
- матэматычнага мадэлявання і прагназавання радыеэкалагічных сітуацый
- радыяцыйнай бяспекі
- радыяцыйна-таксікалагічнай экалогіі
- экалогіі радыеактыўных і нерадыеактыўных выкідаў АЭС
- радыяхімічных даследаванняў навакольнага асяроддзя
- радыяхімічнай дыягностыкі навакольнага асяроддзя
- радыяхімічных праблем
- радыеэкалагічных праблем і бяспекі ядзерных тэхналогій
Кіраўніцтва
правіць- Г.А. Шаравараў — дырэктар[2]