Зялё́нае (трансліт.: Zialionaje, руск.: Зелёное)[1] — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Зялёная; на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна, паміж пуцявым пастом Крыжоўка і станцыяй Беларусь.
Прыпыначны пункт |
Зялёнае |
---|
Лінія Мінск-Пасажырскі — Маладзечна |
Беларуская чыгунка |
Аддзяленне чыг. |
Мінскае аддзяленне |
---|
Дата адкрыцця |
1951 год |
---|
Ранейшыя назвы |
Зялёная |
---|
Колькасць платформ |
2 |
---|
Колькасць пуцей |
2 |
---|
Тып платформаў |
бакавыя |
---|
Форма платформаў |
выгнутыя |
---|
Электрыфікавана |
1963 |
---|
Выхад да |
дарога Н8979 (на Заслаўе), шаша Р28 Мінск—Маладзечна |
---|
772,579 км |
Код станцыі |
143613 |
---|
Код у «Экспрэс-3» |
2100763 |
---|
|
Недалёка ад прыпыначнага пункта размяшчаюцца дзіцячыя аздараўленчыя лагеры: «імя Гастэлы», «Энергетык», «Дзяржынец», «Сасновы бор» і іншыя. Таксама знаходзяцца садовыя таварыствы: «Ніва-2», «Здароўе», «Экран», «Адрэта» і іншыя. У 500 кроках ад станцыі праходзіць шаша Р28 Мінск—Маладзечна, па якой ходзяць прыгарадныя аўтобусы і маршруткі на Мінск.