Маладзе́чна (трансліт.: Maladziečna, руск.: Молодечно)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Маладзечна.
Станцыя |
Маладзечна |
---|
Беларуская чыгунка |
|
Аддзяленне чыг. |
Мінскае аддзяленне |
Аператар |
БЧ |
Дата адкрыцця |
1873 год |
Ранейшыя назвы |
Станцыя Маладжечна-1-Пасажырская Лібава-Роменскай чыгункі |
Колькасць платформ |
3 |
Колькасць пуцей |
43 |
Тып платформаў |
бакавыя, астраўныя |
Форма платформаў |
прамыя, выгнутыя |
Выхад да |
вул. Вакзальная, Чыгуначная, Паўднёвая |
Размяшчэнне |
цэнтр горада Маладзечна |
Перасадка на станцыі |
Ліда, Гродна (паўднёвы захад), Гудагай, Вільнюс (паўночны захад), Круляўшчына, Полацк, Вілейка, Санкт-Пецярбург (паўднёвы ўсход) |
Перасадка на |
А. 2, 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 10, 15, 17 |
Адлегласць да Мінска |
78 км |
Адлегласць да Вільнюса-Цэнтральнага |
114 км |
Тарыфная зона |
9 |
Код станцыі |
162900 |
Код у АСКЧТ |
162900 |
Код у «Экспрэс-3» |
2100280 |
|
Адна з буйнейшых вузлавых станцый не толькі Мінскага аддзялення, але і ўсёй Беларускай чыгункі. Тут заканчваецца электрыфікаваны ўчастак Мінск — Маладзечна. Ад станцыі адыходзяць чатыры напрамкі: на Полацк, на Ліду, на Вільнюс, на Мінск. Дызель-цягнікамі можна даязджаць да Полацка, Ліды, Гудагая, Круляўшчыны, Вілейкі, Смаргоні і станцыі Ашмяны.
Беларуская чыгунка пачала выконваць чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна — Гудагай — беларуска-літоўская мяжа, што дазволіць выконваць рух электрацягнікоў да станцыі Вільнюс.
З 1 чэрвеня 2014 года да станцыі «Маладзечна» пачалі штодзённа рухацца 4-вагоныя цягнікі (вытворчасці Stadler FLIRT) рэгіянальных ліній бізнес-класа № 771/772 и № 773/774 у зносінах «Мінск — Маладзечна — Мінск»[2], кошт праезду ў якіх складае 30 200 Br. Састаў знаходзіцца ў пуці 55 хвілін і рухаецца без прамежкавых станцый.
Зноскі
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.