Шоша
Шо́ша — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.
Шоша | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 км |
Басейн | 304 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Шо |
• Вышыня | 171,7 м |
• Каардынаты | 55°10′02,63″ пн. ш. 28°11′37,76″ у. д.HGЯO |
Вусце | возера Пліса |
• Вышыня | 158 м |
• Каардынаты | 55°12′18,29″ пн. ш. 28°00′50,12″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пліса → Мнюта → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Глыбоцкі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад в. Надазер′е, упадае ў возера Пліса з усходу, за 2 км на паўднёвы-ўсход ад вёскі Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэднім цячэнні па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі — Чысцянка і Лучайка (злева).
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 304 км², азёрнасць каля 5 %. У басейне ракі азёры Белае, Шо, Белае, Мылічына, Гаранскае і інш.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.
Даліна Шошы скрынкападобная, звілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхнім цячэнні да 12 м у сярэднім і ніжнім. Берагі стромкія. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Жукоўская Г. С. Шоша // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 385. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 43. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)