Ашмянка

рака ў Беларусі

Ашмянка — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Віліі.

Ашмянка
Ashmianka.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 105 км
Басейн 1 490 км²
Расход вады 13,4 м³/с
Вадацёк
Выток Ашмянскае ўзвышша
 • Каардынаты 54°27′42″ пн. ш. 25°45′28″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Вышыня 120 м
 • Каардынаты 54°46′33″ пн. ш. 26°12′16″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія
Краіна
physical
Ашмянка
Ашмянка
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1490 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

НазваПравіць

Назва балцкага паходжання. Адпачатны выгляд назвы Ašmena. Балцкія таксама назвы яе прытокаў Балтупа, Вайгета, Лоша, Кернава, Лэйлупка, Панарка.

Ад пачатку назоўных даследаванняў назву звязвалі з літоўскім ašmenis «астрыё», ажно пакуль не было ўдакладнена: ašmenis разам з літ.: akmuo «камень» абодва ўзыходзяць да варыянтаў аднаго і таго ж індаеўрапейскага кораня *ak'- / *ak- «востры». Назвы каменя ад двух гэтых варыянтаў размеркаваліся па розных моўных групах — у інда-іранскую і ў балцка-славянскую адпаведна. У мове балтаў захаваліся абодва гэтыя корані: ад *ak- — akmen- «камень», ад *ak'- — ašmen- «вастрыё» ды (на перыферыі мовы) ašmen- «камень»[1].

Гэта ілюструе і наваколле ракі: прадмесце Ашмянаў — Акмянеі (ад akmen- «камень»), а на поўначы ад горада цячэ рэчка Каменка, назва якой — гэта пазнейшая «калька» з балцкай «каменнай» назвы ракі Ашмяны.

Дыялектным варыянтам асновы Ašm- з’яўляецца аснова Asm-, якая ў назвах возера Восмата, рэк з назвамі тыпу Осма / Восма / Восьма на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы. Іх адпачатная форма аднаўляецца як *Asma[2][3][4].

Назва Ашмяны (Ашмянкі) значыць «Камяністая (рака)».

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Забалаць, Гаружанка, Панарка, Сікуня, Сікунка, Куна, Галянка. Злева: Лоша, Кернава, Гайголка.

На рацэПравіць

Вадасховішча: Рачунскае. Зоны адпачынку: Ашмянка. ГЭС: Рачунская.

АгульнаеПравіць

Пачынаецца каля вёскі Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна, у вярхоўі працякае па цэнтральнай частцы Ашмянскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні па Нарачанска-Вілейскай нізіне. Каля вёскі Харанжышкі сажалка плошчай 0,02 км². У пойме меліярацыйныя каналы. Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Пойма роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, у ёй некалькі азёр — найбольшае возера Рыжае. Рэчышча ў межань да вусця ракі Гаружанка мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад вёскі Мураваная Ашмянка да вусця ракі Забалаць). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні параслі хмызняком. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.

Зноскі

  1. Топоров В. Н. Две заметки из области балтийской топонимии (этимологический аспект) [1959] // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т.4. Кн. 2. М., 2010. С. 74-77.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 181, 200.
  3. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301—302.
  4. В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 255.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.