Ры́жае — возера ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ашмянка, за 14 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смаргонь.

Рыжае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 133 м[1]
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,65 км
Плошча 0,65 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,98 км
Басейн
Упадаюць Сікунка
Выцякаюць Сікунка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Рыжае (Беларусь)
Рыжае
Рыжае
Рыжае (Гродзенская вобласць)
Рыжае
Рыжае
Map

Плошча паверхні возера 0,65 км², даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км.
Схілы катлавіны возера вышынёй 12—15 м, спадзістыя. У паўночнай і паўднёвай частках да возера прылягае балота. Берагавая лінія слабазвілістая. На захадзе і ўсходзе берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны, паўночныя і паўднёвыя забалочаныя. Дно выслана сапрапелем. Праз возера працякае невялікая рака Сікунка.

Літаратура

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.