Рачунскае вадасховішча

вадасховішча ў Беларусі

Рачу́нскае вадасховішча[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Рачуны.

Рачунскае вадасховішча
Каардынаты: 54°35′08″ пн. ш. 26°12′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён
Вышыня над узроўнем мора 144 м
Даўжыня 2,7 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,15 км²
Аб'ём 0,00229 км³
Даўжыня берагавой лініі 8 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Упадаюць Ашмянка, Кернава
Выцякаюць Ашмянка
Год напаўнення 1958
Звычайны падпорны ўзровень 7,75 м
Рачунскае вадасховішча (Беларусь)
Рачунскае вадасховішча
Рачунскае вадасховішча
Рачунскае вадасховішча (Гродзенская вобласць)
Рачунскае вадасховішча
Рачунскае вадасховішча

Створана ў 1958 (1954[2]) годзе на рацэ Ашмянка ў энергетычных мэтах (Рачунская ГЭС). Катлавіна вадасховішча складаецца з 2 заліваў[1]. Берагі пераважна высокія[1]. Плошча вадасховішча складае 0,15[3] км². Даўжыня вадасховішча складае 2,7 км, найбольшая шырыня 0,21 км, сярэдняя — 0,19 км[3]. Даўжыня берагавой лініі 8 км[3]. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м[3]. Поўны аб’ём вады 1,34 млн м³[3]. Даўжыня каменна-маставой плаціны вадасховішча складае 270 м, найбольшая вышыня 7,75 м.[4]

У томе 13 Беларускай энцыклапедыі[1] прыведзены такія параметры вадасховішча: плошча паверхні 1,5 км²; даўжыня 6,9 км, найбольшая шырыня 0,8 км; найбольшая глыбіня 4,4 м; аб’ём вады 2,3 млн м³; даўжыня берагавой лініі 13,8 км.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць