Рачунская ГЭС
Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчана на рацэ Ашмянцы (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад Смаргоні, каля вёскі Рачуны.
Рачунская ГЭС | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Гродзенская вобласць |
Рака | Ашмянка |
Год пачатку будаўніцтва | 1958 |
Гады ўводу агрэгатаў | 1959, 2004 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Гадавая выпрацоўка электраэнергіі, млн кВт⋅г | 1,5 млн кВт·г |
Разнавіднасць электрастанцыі | плацінная |
Электрычная магутнасць, МВт | 0,3[1] |
Характарыстыкі абсталявання | |
Магутнасць генератараў, МВт | 0,2 і 0,1 |
Асноўныя збудаванні | |
Вышыня плаціны, м | 7,75[2] |
Даўжыня плаціны, м | 270[2] |
На карце | |
Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў 1977 годзе[3] і была закінута. Рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года.
Рэканструкцыя пачалася ў 1999 годзе, былі адрамантаваныя турбіны і накіроўныя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга».
Уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 годзе дадаткова ўсталявана турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт). Такім чынам, агульная вызначаная магутнасць склала 300 кВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі прыкладна 1,5 млн кВт·г.
Рачунскае вадасховішча выкарыстоўваецца таксама для рыбагадоўлі. Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м.
Зноскі
- ↑ Водохранилища — Гродненская область. Современное использование водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ а б Водохранилища — Гродненская область. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Рачунскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 385. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
правіць- Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. — С. 42—45.
- В Гродненской области введена в эксплуатацию Рачунская ГЭС // Интерфакс-Запад. 2001, 5 февр.
Спасылкі
правіць- Выява(недаступная спасылка)
- Фота плаціны