Ват (адзінка вымярэння)
адзінка вымярэння
(Пасля перасылкі з МВт)
Ват (пазначэнне: Вт, W) — у сістэме СІ адзінка вымярэння магутнасці.
Адрозніваюць механічную, цеплавую і электрычную магутнасць:
- у механіцы 1 ват роўны магутнасці, пры якой за час 1 секунда здзяйсняецца работа 1 джоуль.
- 1 ват магутнасці цеплавога струменя эквівалентны механічнай магутнасці ў 1 ват.
- 1 ват актыўнай электрычнай магутнасці таксама эквівалентны механічнай магутнасці ў 1 ват і вызначаецца як магутнасць сталага электрычнага току у 1 ампер пры напрузе 1 вольт.
Адзінка названая ў гонар шатландска-ірландскага вынаходніка-механіка Джэймса Уата (Вата), стваральніка ўніверсальнай паравой машыны.
Кратныя і дзельныя адзінкіПравіць
Найменні кратных і дзельных адінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ват»:
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 Вт | дэкават | даВт | daW | 10−1 Вт | дэцыват | дВт | dW |
10² Вт | гектават | гВт | hW | 10−2 Вт | сантыват | сВт | cW |
10³ Вт | кілават | кВт | kW | 10−3 Вт | міліват | мВт | mW |
106 Вт | мегават | МВт | MW | 10−6 Вт | мікрават | мкВт | µW |
109 Вт | гігават | ГВт | GW | 10−9 Вт | нанават | нВт | nW |
1012 Вт | тэрават | ТВт | TW | 10−12 Вт | пікават | пВт | pW |
1015 Вт | петават | ПВт | PW | 10−15 Вт | фемтават | фВт | fW |
1018 Вт | экзават | ЭВт | EW | 10−18 Вт | атават | аВт | aW |
1021 Вт | зетават | ЗВт | ZW | 10−21 Вт | зептават | зВт | zW |
1024 Вт | ётават | ІВт | YW | 10−24 Вт | ёктават | іВт | yW |