Секунда
Секу́нда (лац.: secunda — другая; ад выразу pars minuta secunda — другая малая частка (гадзіны) — у адрозненне ад хвіліны, якая з’яўляецца pars minuta prima — першай малой часткай; абазначэнне: с, s) — адзінка вымярэння часу, якая складае 1/60 частку хвіліны і 1/3600 частку гадзіны.

На пабытовым узроўні секунда ўспрымаецца як вытворная адзінка вымярэння і, як правіла, з’яўляецца найдрабнейшым адрэзкам часу, які можа вымерыць гадзіннік.
У сістэме СІ секунда, наадварот, з’яўляецца асноўнай адзінкай вымярэння часу, і вызначаецца як адрэзак часу, які складаецца з 9 192 631 770 перыядаў выпраменьвання, якое адпавядае пераходу між дзвюма звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атамаў цэзію-133 пры адсутнасці ўзбурэння з боку знешніх палёў.
Літаратура правіць
- Секунда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 303. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).