Цэзій (лац.: Caesium), Cs — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 55.

Крышталі цэзію

Канфігурацыя электронных абалонак: 6s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 132,90543. Прыродны ізатоп: 133Cs — стабільны. Штучна атрыманыя радыеактыўныя ізатопы з масавымі лікамі ад 123 да 142, найбольш устойлівы з іх 137Cs з перыядам паўраспаду 33 гады.
Цэзій простае рэчыва: серабрыста-белы з залацістым адценнем мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1900 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 28,5 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення — 690 °C.

Адкрыты ў 1860 годзе Р. Бунзенам і Г. Кірхгофам. Металічны цэзій атрыманы ў 1882 годзе К. Сэтэрбергам.

Зямная кара утрымлівае 0,00065 % па масе. Цэзій — тыповы рассеяны элемент. Мінералы : авагардыт, палуцыт, ізаморфна замяшчае калій і рубідый у палявых шпатах і слюдах. Прамысловае значэнне мае мінерал палуцыт. Радовішчы ў ЗША, Швецыі, Канадзе, Казахстане.

Металічны цэзій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічных кальцыю, магнію, алюмінію на хларыд цэзію ў вакууме.

Хімічныя ўласцівасці правіць

Хімічна вельмі актыўны шчолачны метал, на паветры загараецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі рэагуе з выбухам. Вельмі агрэсіўны ў расплаўленым стане. Пры награванні да тэмпературы вышэй 600 °C разбурае шкло[1]. Большасць соляў цэзію добра раствараюцца ў вадзе.

Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя сферы выкарыстання:

137Cs — адзін з найважнейшых кампанентаў радыеактыўнага забруджвання біясферы адыходамі атамнай памысловасці і энергетыкі.

Вядомыя ізатопы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 228. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)

Літаратура правіць

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 380. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 228. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)

Спасылкі правіць

  • Цезий(недаступная спасылка) // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (руск.)