Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад»
Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад» — недзяржаўная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая займаецца радыяцыйным манітараваннем жыхароў Чарнобыльскай зоны і іхніх прадуктаў харчавання, распрацоўкай сродкаў забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і абароны насельніцтва на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі, правядзенне навуковых даследаванняў. Заснаваны ў 1990 годзе прафесарам, членам-карэспандэнтам НАНБ Васілём Барысавічам Несцярэнкам.
«Белрад» | |
---|---|
Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад» | |
Дэвіз | Together is Better (Разам лепей) |
Краіна | |
Адрас | 220053, Мінск, 2-і Марусінскі зав., 27 |
Тып арганізацыі | НДІ |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Аляксей Несцярэнка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1990 |
belrad-institute.org |
Дзейнасць
правіцьІнстытут рэгулярна ладзіць маніторынг утрымання цэзію-137 ў арганізме дзяцей.
Распрацоўвае і вырабляе дазіметры і іншае радыяметрычнае абсталяванне.