Кілава́т-гадзіна (кВт·г) — пазасістэмная адзінка вымярэння работы або энергіі. У асноўным выкарыстоўваецца для вымярэння колькасці электраэнергіі.

1 кВт·г роўны рабоце, што здзяйсняецца за 1 гадзіну пры магутнасці 1 кВт. Адсюль 1 кВт·г = 1000 Вт · 3600 с = 3,6 МДж.

Трэба заўважыць, што правільна пісаць менавіта кВт·г (магутнасць памножыць на час), а не «кВт/г». Таксама часта слова «кілават-гадзіна» скарачаюць як «кілават», што не правільна.