Лэйлубка
вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці
Лэ́йлубка[1] (трансліт.: Lejlubka, руск.: Лейлубка) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.
Вёска
Лэйлубка
| ||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва вёскі паходзіць ад назвы рэчкі Лэйлубкі (Лэйлупкі), на якой вёска знаходзіцца.
Дакладны аналаг гэтаму гідроніму — назва літоўскай рэчкі Lail-upė ля Кярнаве, ад lailėti «расці слабым; марнець», upė «рака»[2]. Варыянт таго ж кораня Leil- у прускай назве возера Leylisken.
Гісторыя
правіцьДа 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[3], пасля — у склад Жупранскага сельсавета. Да 20 чэрвеня 1988 года вёска ўваходзіла ў склад Палянскага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
правіць- Рэгіна Станіславаўна Лосева (нар. 1961) — майстар спорту па лыжных гонках (1980), майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1982), кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы (крос), па біятлоне.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 178.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лэйлубка