Кярнаве

мястэчка ў Літве

Кярнаве (літ.: Kernavė, традыцыйная беларуская назва — Кернаў)  — мястэчка ў Літве, на рацэ Вілія. Цэнтр сянюніі Шырвінтаскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 350 чал. (2009). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Шырвінтаса, за 35 на паўночны захад ад Вільнюса.

Мястэчка
Кярнаве
літ.: Kernavė
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Kernavė - Hill forts 01.jpg
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Тып клімату
Насельніцтва
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кярнаве на карце Літвы
Кярнаве (Літва)
Кярнаве

Кернаў — магдэбургскае мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Каля паселішча размяшчаецца гістарычна-археалагічны комплекс, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Этымалогія назвыПравіць

Тапонім «Кернаў» утварыўся ад рэчкі Кернаўка. Паводле Хронікі Быхаўца, назва паселішча пайшла ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Кернуса.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Kernow (1365), Керново (XVI стагоддзе), Керновъ (1689); у беларускіх тэкстах таксама ўжываюцца формы Кернова[1] і Кернава.

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Кернаў датуецца 1279 годам («Старэйшая рыфмаваная хроніка», «Хроніка Германа Вартберга») у сувязі з рэйдам крыжакоў. Абарончую сістэму паселішча ў XIIIXIV стагоддзях утваралі 5 замкаў, размешчаных на правым беразе Віліі, ад якіх засталіся гарадзішчы, цяперашнія іх назвы — Замкавая Гара (вышыня 30 м, плошча 5,82 га); Гара Ахвярніка (або Святая Гара; вышыня 13—18 м, плошча 1,3 га); Гара Ліздзейкі (або Крывейтэ; вышыня 25—30 м, плошча 0,4 га); «Сталец Міндоўга» (вышыня 22 м, плошча 1,08 га); Гара Кернава (стаіць асобна ад асноўнай групы, разам з могільнікам займае 1,48 га).

 
Гарадскі герб з прывілею 1792

У Кернаве, мяркуецца, размяшчалася рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Трайдзеня і першапачаткова вялікага князя Гедзіміна. Іх лакалізуюць на г.зв. Гары Ахвярніка. Гандлёва-рамесны пасад размяшчаўся вакол замкаў, прадмесці — на Замкавай Гары. Забудова была драўлянай[2]. Пахавальны абрад на могільніку сведчыць пра суіснаванне ў XIIIXIV стагоддзях паганскіх і хрысціянскіх традыцый. У 1365 годзе Кернаў значна пацярпеў у часе рэйду тэўтонскіх рыцараў. У 1390 годзе атрад крыжакоў на чале з маршалам Энгельгартам фон Рабэ знішчыў драўляныя замкі, пасля чаго яны не змаглі адрадзіцца і не мелі былой сілы.

 
Кернаў. Н. Орда, XIX ст.

У XV стагоддзі ў даліне Паяты (каля 25 га) на беразе Віліі з’явілася новае паселішча, што ўваходзіла ў склад Віленскага павета. Каля 1420 года вялікі князь Вітаўт заснаваў у Кернаве касцёл. У 1571 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў мястэчку Магдэбургскае права, якое ў 1792 пацвердзіў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У XVIXVII стагоддзях аўтары тагачасных гістарыяграфічных твораў («Хроніка» М. Стрыйкоўскага, Густынскі летапіс, «Гісторыя» А. Каяловіча) называлі Кернаў адным з найважнейшых палітычна-адміністрацыйных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага ў XIIIXIV стагоддзях.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кернаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у мястэчку дзейнічалі касцёл і капліца.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Кернаў апынуўся ў складзе Літвы. У 1960 тэрыторыю старажытнага паселішча і замкаў абвясцілі запаведнікам. У 2004 Кярнаве занеслі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

НасельніцтваПравіць

Турыстычная інфармацыяПравіць

Дзейнічае Кернаўскі археалагічны і гістарычны музей-запаведнік.

СлавутасціПравіць

  • Гістарычна-археалагічны рэзерват (XIIIXIV стст.)
  • Капліца
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1914—1924)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Скульптурныя помнікі

ГалерэяПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць