Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь

Дзяржа́ўны цэнтр карто́графа-геадэзі́чных матэрыя́лаў і да́ных Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржкартгеацэнтр) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць дзяржаўную палітыку ў картаграфічнай і геадэзічных сфераў.

Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
скарочана — Дзяржкартгеацэнтр
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1993
Вышэйшае ведамства Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220029, Мінск, Праспект Машэрава, 17
Дырэктар Алег Мікалаевіч Баліцкі
Сайт www.maps.by

Гісторыя правіць

Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд Рэспублікі Беларусь створаны ў мэтах выканання Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1993 года № 291 «Аб стварэнні дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонду Рэспублікі Беларусь» загадам Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 1993 года № 58.

Загадам Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (цяпер — Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь) ад 15 мая 2001 года № 101 Дзяржаўны картографа-геадэзічны фонд перайменаваны ў Установу «Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2013 года № 233 Тапографа-геадэзічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія» рэарганізавана шляхам далучэння Установы «Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь».

Паўнамоцтвы правіць

У адпаведнасці з Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2009 г. № 30, Дзяржкартгеацэнтр РУП «Белгеадэзія» упаўнаважаны на:

  • фарміраванне, вядзенне i захаванне дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонду Рэспублікі Беларусь;
  • правядзенне экспертызы тэхнічных праектаў і каштарысаў на вытворчасць геадэзічных і картаграфічных работ;
  • вядзенне дзяжурнай даведачнай карты Рэспублікі Беларусь;
  • вырашэнне пытанняў стандартызацыі, нармалізацыі і ўпарадкавання найменняў геаграфічных аб’ектаў;
  • вядзенне Дзяржаўнага каталога найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь;
  • правядзенне экспертызы матэрыялаў і дадзеных, атрыманых у выніку выканання геадэзічных і картаграфічных работ дзяржаўнага прызначэння;
  • па стварэнню, абнаўленню і выданню (рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка) дзяржаўных тапаграфічных карт і планаў, тапаграфічных планаў населеных пунктаў у графічнай, лічбавай і іншых формах, дакладнасць і змест якіх забяспечваюць вырашэнне агульнадзяржаўных, міжгаліновых задач;
  • па картаграфічнаму забеспячэнню дэлімітацыі, дэмаркацыі і праверкі праходжання лініі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь;
  • па праектаванню, складанню і выданню агульнагеаграфічных (тапаграфічных, аглядна-тапаграфічных) і тэматычных (палітычных, адміністрацыйных), у тым ліку спецыяльных (навукова-даведачных), карт, планаў і атласаў.

Спасылкі правіць