Москва (вагон метро)
81-765/766/767 «Масква» — тып электравагонаў метрапалітэна, распрацаваны і выпускаемы з 2016 года заводам ААТ «Метровагонмаш» і «Акцябрскім электравагонарамонтным заводам» (ОЭВРЗ) па замове Маскоўскага метрапалітэна. Сваю назву атрымаў у гонар аднайменнай ракі[1]. Вагоны мадэлі 81-765 — маторныя галаўныя, 81-766 — маторныя прамежкавыя, 81-767 — прычапныя (безматорныя) прамежкавыя. Кузаў вагонаў Масква паслужыў асновай для іншых мадэляў. У прыватнасці — цягнікі «Балтыец» (81-725.1/726.1/727.1) для Пецярбургскага метрапалітэна[2].
«Москва» | |
---|---|
81-765/766/767 | |
![]() | |
Вытворчасць | |
Перыяд выпуску | 2016 — наш час |
Вытворца | Трансмашхолдынг |
Завод | Метровагонмаш, ОЭВРЗ |
Усяго выраблена | 1750 |
Цягнікоў выраблена | 244 |
Тэхнічныя даныя | |
Пасажыраёмістасць |
81-765 — 315 81-766 — 329 81-767 — 329 |
Даўжыня |
галаўны — 20 120 мм прамежкавы — 19 140 мм |
Шырыня | 2686 мм |
Вышыня | 3680 мм |
Дыяметр колаў | 1520мм |
Хуткасць | 90 км/г |
Эксплуатацыя | |
Выкарыстоўваецца |
Краіны: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Час эксплуатацыі | з 2017 |
![]() |
Тэхнічна ўяўляе сабой развіццё вагонаў 81-760А/761А/763А «Ока», але пры гэтым мае досыць канструктыўных адрозненняў ад папярэдніка, якія дазваляюць яго лічыць новай серыяй.
Першыя шэсць цягнікоў пачалі пасажырскую эксплуатацыю ў Маскве на Таганска-Краснапрэсненскай лініі з 14 красавіка 2017 года. У Маскоўскам метрапалітэне выкарстыўваецца больш за 123 васьмівагонных цягнікоў базавай мадэлі і мадыфікацый. Васьмівагонныя цягнікі эксплуатуюцца на Таганска-Краснапрэсненскай, Сакольніцкай, Някрасаўскай і Калужска-Рыжскай лініях у колькасці 85, 36, 22 і 30 саставаў адпаведна, шасцівагонныя — на Філёўскай лініі ў колькасці 27 саставаў. У Бакінскім метрапалітэне 20 цягнікоў эксплуатуюцца на Чырвонай і Зялёнай лініях. У Ташкенцкім метрапалітэне 15 саставаў выкарыстоўваюцца на лініі Трыццацігоддзя незалежнасці Узбекістана і Чыланзарскай лініі. У Казанскім метрапалітэне працуе адзін чатырохвагонны састаў. У перспектыве плануецца пастаўка ў Мінскі метрапалітэн для працы на Зеленалужскай лініі[3].
Гісторыя стварэння і выпуску
правіцьУ пачатку 2010-х гадоў кіраўніцтва Маскоўскага метрапалітэна ў рамках праграмы па абнаўленні рухомага саставу вызначыла патрабаванні да цягнікоў метро новага пакалення, якія па ўзроўні камфорту набліжаліся б да перадавых замежных мадэляў. Галоўнымі кірункамі мадэрнізацыі сталі: ужыванне скразных міжвагонных пераходаў, усталяванне адкідных сядзенняў для павялічэння ёмістасці ў гадзіны пік, павялічэнне шырыні дзвярных праёмаў для паскарэння пасадкі і высадкі пасажыраў, ужыванне ў салоне індыкацыйных ліній і ўдасканаленай лічбавай інтэрактыўнай сістэмы інфармавання пасажыраў.
У 2013—2014 гадах Маскоўскі метрапалітэн арганізаваў конкурс на вытворчасць новых электрацягнікоў паміж некалькімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі, у якім удзельнічалі расійскі Трансмашхолдынг у якасці завода Метровагонмаш, Siemens у партнёрстве з кампаніяй «Рускія машыны», Група Сінара з CAF, Bombardier з Уралвагонзаводам, Škoda, Alstom і Hyundai. У рамках конкурсу ўсе сем вытворцаў прадставілі канцэпты вагонаў[4]. Акрамя гэтага, Siemens вырабіў поўнаразмерны макет галаўнога вагона з лінейкі Siemens Inspiro і прадставіў яго на Экспа 1520 і ВДНГ у другой палове 2013 года; Група Сінара таксама прадэманстравала свой макет на ВДНГ у пачатку 2014 года[5].
Завод ААТ «Метровагонмаш» валодаў вялікім вопытам праектавання і вытворчасці электравагонаў для метрапалітэнаў Расіі, у тыя гады серыйна выпускаў вагоны «Ока» і разглядаўся як асноўны кандыдат. У 2014 годзе «Метравагонмаш» па замове Бакінскага метрапалітэна выпусціў два пяцівагонных састава 81-760А/761А/763А са скразнымі міжвагоннымі пераходамі і прычапнымі вагонамі. Аднак Бакінскі метрапалітэн адмовіўся ад іх і змяніў тэхнічнае заданне, завод перапрацаваў дызайн інтэр'еру, а таксама галаўной часткі кабіны і выпусціў для Баку тры пяцівагонных электрацягніка 81-760Б/761Б/763Б. Незапатрабаваныя вагоны мадыфікацыі А ў другой палове 2014 года прапанавалі Маскоўскаму метрапалітэну, кіраўніцтва якога набыло тры такіх васьмівагонных цягнікоў і разглядзела праект новых вагонаў на базе мадэлі «Ока». Дальнейшае паляпшэнне вагонаў мадыфікацыі А прызналі перспектыўным, і ў канцы 2014 года Метравагонмаш выйграў конкурс на выраб 768 вагонаў новага пакалення[6].
Масква
правіцьУ 2018 годзе было пачата стварэнне мадыфікацый вагонаў 81-765/766/767 для Маскоўскага метрапалітэна. У канцы красавіка 2018 года Маскоўскі метрапалітэн аб'явіў тэндэр на трэці кантракт коштам 51,2 мільярда расійскіх рублёў на вытворчасць і пастаўку 594 вагонаў «Масква», з якіх 234 планавалася закупіць у 2018 годзе, а астатнія 360 — у 2019 годзе[7]. Кантракт прадугледжваў пастаўку 27 шасцівагонных саставаў мадыфікацыі .2 са змененай планіроўкай салона для наземных ліній і 54 васьмівагонных саставаў базавай мадэлі і падобных мадыфікацый[8]. Пачалася вытворчасць шасцівагонных саставаў мадыфікацыі .2 з адным прычапным вагонам для Філеўскай лініі, якія маюць часткова падоўжаную планіроўку сядзенняў у галаўных вагонах, кнопкі адкрыцця дзвярэй, адаптаваную да ўмоў наземнай лініі кліматычную сістэму, а таксама абіўку сядзенняў з тканіны замест скураной[9].
Баку
правіцьУ чэрвені 2017 года электрацягнікамі «Масква» зацікавілася кіраўніцтва Бакінскага метрапалітэна, і па выніках перамоваў начальніка метрапалітэна Заура Гусейнава з расійскай дэлегацыяй ЗАТ «Трансмашхолдынг», якая знаходзіцца ў Баку, было дасягнута папярэдняя дамова аб пастаўцы гэтых цягнікоў для метро Баку[10]. У лютым 2018 года з Бакінскім метрапалітэнам быў заключаны кантракт на пастаўку двух пяцівагонных электрацягнікоў «Масква», якія з мэтай паляпшэння цягавых характарыстык было вырашана ўкамплектаваць толькі маторнымі вагонамі без прычапных 81-767, па два галаўныя вагоны 81-765 і тры 81-766 на састаў[11]. Першы замоўлены састаў быў выраблены і адпраўлены ў Азербайджан у сакавіку 2018 года[12]. Вагоны для Баку атрымалі ў пазначэнні тыпу суфікс .Б (81-765.Б і 766.Б).
31 студзеня 2019 года была падпісана новая дамова на пастаўку ў сталіцу Азербайджана шасці пяцівагонных саставаў 81-765.Б/766.Б. Да жніўня 2019 года былі пабудаваны і адпраўлена заказчыку ўсе саставы серыі[13].
21 кастрычніка 2019 года Метровагонмаш і Бакінскі метрапалітэн падпісалі кантракт на пастаўку 12 цягнікоў метро па пяць вагонаў у кожным, выпуск быў намечаны на перыяд з 2020 па 2023 гады.
Ташкент
правіцьУ студзені 2019 года была падпісана дамова паміж Метровагонмашам і Узбекістанскай чыгункай на пастаўку пяці чатырохвагонных саставаў у Ташкенцкі метрапалітэн для Кальцавой лініі, якая будавалася[14]. Першапачаткова планавалася, што ў кожным саставе будзе адзін прычапны вагон, пазней усе вагоны было вырашана выпусціць маторнымі, але ў выніку вярнуліся да першапачатковай састаўнасці[15]. Вагоны для Ташкента атрымалі нумарацыю .5 у абазначэнні. У ліпені 2019 года быў выпушчаны першы састаў серыі, а да канца жніўня 2019 года выпуск усёй партыі з пяці чатырохвагонных цягнікоў быў завершаны, і ўсе саставы былі пастаўлены заказчыку. 30 верасня 2019 года адбылася ўрачыстая прэзентацыя пілотнай пастаўкі саставаў для Ташкенцкага метрапалітэна. На той момант планавалася набыццё больш за 45 падобных саставаў, што ў агульнай колькасці склала каля 200 вагонаў[16].
Казань
правіцьУ кастрычніку 2019 года Метровагонмаш і Казанскі метрапалітэн падпісалі кантракт на пастаўку аднаго чатырохвагоннага цягніка мадэлі 81-765.4К/766.4К на базе вагонаў мадыфікацыі .4 для Масквы без прычапных вагонаў. У маі 2020 года састаў быў выраблены і адпраўлены заказчыку[17].
Мінск
правіць22 сакавіка 2023 года завод «Метровагонмаш» і ДП «Мінскі метрапалітэн» падпісалі кантракт на пастаўку 7 чатырохвагонных электрацягнікоў «Москва», якія будуць перавозіць пасажыраў пасля ўводу ў эксплуатацыю другога ўчастка трэцяй лініі Мінскага метро[18]. Першы цягнік плануюць увесці для абкаткі і адаптацыі ў ліпені 2024. Астатнія саставы будуць атрыманы ў канцы года, калі адкрыюцца новыя станцыі. Была абраная базавая версія[19].
Зноскі
- ↑ Москва: новый поезд предложили назвать "Эх, прокачу", "Русак" или "Тесла" | Мир метро . web.archive.org (7 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Вагоны метро "Балтиец": фото и описание новых вагонов для петербургского метро (руск.)(недаступная спасылка). transportspb.com (13 верасня 2022). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Посетили с визитом предприятие АО «Метровагонмаш» (руск.). metropoliten.by. Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Метро будущего: какие поезда появятся в московской подземке к 2017 году (руск.). РБК (17 кастрычніка 2014). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Новости . web.archive.org (8 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2017. Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Единственным участником тендера на поставку 768 вагонов московскому метро оказался "Трансмашхолдинг" (руск.). Ведомости. Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Метро потратит 51,2 млрд руб. на закупку 594 вагонов «Москва» (руск.). www.niasam.ru. Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ https://archive.today/20180521104811/http://www.gostorgi.ru/44-10535245
- ↑ https://www.mos.ru/news/item/42279073/
- ↑ Российский Метровагонмаш поставит вагоны нового поколения Бакинскому метро(недаступная спасылка). interfax.az. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2024. Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ http://www.gudok.ru/news/freighttrans/undefined?ID=1404948
- ↑ ТМХ . tmholding.ru. Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ https://media.az/economy/1067736213/desyat-vagonov-dlya-bakinskogo-metropolitena-otpravleny-iz-moskvy-v-baku-foto/
- ↑ Россия профинансирует поставки новых вагонов для метро Ташкента (руск.). Spot – Деловые новости Узбекистана (31 мая 2019). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Метрополитен получит пять «сквозных» составов из России (руск.). Газета.uz (7 ліпеня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Состоялась торжественная презентация пилотной поставки современных составов для метрополитена (руск.). railway.uz (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ ТМХ . tmholding.ru. Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ https://metrowagonmash.ru/press_slyjba/news/2023-god/metrovagonmash-postavit-28-vagonov-metro-v-minskiy-metropoliten/
- ↑ Посетили с визитом предприятие АО «Метровагонмаш» (руск.). metropoliten.by. Праверана 29 лютага 2024.