Маскоўскі метрапалітэн
Маскоўскі метрапалітэн (Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства горада Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга метрапалітэн імя У. І. Леніна») — сістэма ліній метрапалітэна ў Маскве (Расія). Гэта другая паводле інтэнсіўнасці выкарыстання сістэма метро ў свеце, якая толькі нядаўна саступіла лідарства Такійскаму метрапалітэну.
Маскоўскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Дата адкрыцця | 15 мая 1935 года |
Даўжыня ліній | ≈ 466,62 км |
Колькасць станцый | 268 + 6 + 31 |
Колькасць ліній | 14 + 2 |
Пасажырапаток за дзень | 9,632 млн. (2014) |
Пасажырапаток за год | 2,491 млрд. (2013) |
Схема ліній | |
Гісторыя
правіць- 14 кастрычніка 1934 года пушчаны першы пробны цягнік Маскоўскага метро
- 15 мая 1935 года адкрыты Маскоўскі метрапалітэн
- 20 сакавіка 1937 года на Філёўскай лініі адкрыты Смаленскі метрамост
- 11 верасня 1938 года адкрыта Горкаўска-Замаскварэцкая лінія
- 11 верасня 1938 года адкрыта Горкаўска-Замаскварэцкая лінія
- 1 студзеня 1943 года адкрыта станцыя «Завод імя Сталіна» (пазней перайменавана ў «Аўтазаводскую»)
- У 1944 годзе адкрыты чатыры новыя станцыі: «Баўманская», «Сталінская», «Ізмайлаўская» і «Электразаводская»
- 5 красавіка 1953 года адкрыты тры новыя станцыі: «Арбацкая», «Смаленская» і «Кіеўская»
- 14 сакавіка 1954 года скончана будаўніцтва Кольцавай лініі
- 1 мая 1958 года адкрыта Рыжская лінія
- 13 кастрычніка 1962 года адкрыта Калужская лінія
- 7 верасня 2024 года адкрыта Троіцкая лінія
Апісанне
правіцьСістэма ўключае 14 ліній, агульная працягласць складае каля 466,62 км, на якіх размешчаны 268 станцый (верасень 2024 г.). Інтэграваная з іншымі сістэмамі пазавулічнага транспарта, такімі як Маскоўская манарэйка і гарадская чыгунка.
У звычайны працоўны дзень пасажыры здзяйсняюць 9,632 млн паездак (даныя на 2014), у сярэдні каляндарны дзень — 6,92 млн паездак. Усім лініям прысвоеныя назвы і кароткія абазначэнні, якія для ўсіх ліній уяўляюць сабою парадкавы нумар.
Бо́льшая частка пуці і станцый знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсць і выключэнні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцаўская» з 7 наземнымі станцыямі. Бутаўская лінія лёгкага метро на 2/3 праходзіць па паверхні, адзіная падземная станцыя на ёй — «Вуліца Старокачаловская». Наземныя ўчасткі таксама ёсць на Таганска-Краснапрэсненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагона «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградскі праспект»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» (з 1965) і частка ліній, якія прымыкаюць да іх перагонаў.
Акрамя Смаленскага метрамаста Філёўскай лініі, ёсць метрамасты праз Яўзу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазавадской» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты метрамост, на ніжнім ярусе якога размешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы».