Škoda Holding
Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні.
Škoda Holding | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | бізнес і прадпрыемства |
Заснаванне | 1859 і 1990 |
Скасавана | 2018 |
Заснавальнікі | Вальдштайны і Эміль Шкода |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | кангламерат, manufacture of steam generators, except central heating hot water boilers[d][3], manufacture of railway locomotives and rolling stock (NACE 30.2)[d][3], manufacture of weapons and ammunition[d][3], manufacture of engines and turbines, except aircraft, vehicle and cycle engines[d][3], machinery industry and plant construction[d][4], vehicle construction[d][4] і ваенная прамысловасць[d][4] |
Матчына кампанія | Reichswerke AG für Waffen-und Maschinenbau Hermann Göring[d][5] |
Даччыныя кампаніі | Omnipol Handels AG[d][6] |
Сайт | skoda.cz |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень.
У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.).
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі.
Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха.
Прадпрыемствы
правіцьПад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку):
- ŠKODA POWER — вытворчасць абсталявання для энергетыкі, у тым ліку атамнай;
- ŠKODA TRANSPORTATION — рэйкавы транспарт, у тым ліку лакаматыўы, трамваі, цягнікі метро;
- ŠKODA ELECTRIC, ŠKODA OSTROV — тралейбусы і запчасткі да іх, іншы электрычны транспарт;
- ŠKODA MACHINE TOOL — станкабудаванне;
- ŠKODA TS — абсталяванне для харчовай прамысловасці, гідраўлічнае абсталяванне;
- ŠKODA JS — абсталяванне для ядзернай энергетыкі, нафтахіміі. Кампанія выпусціла з 1980 па 1992 года 21 камплектны рэактар ВВЭР-440 і 3 рэактары ВВЭР-1000, а таксама мноства іншага абсталявання для АЭС (парагенератары, турбагенератары і інш.). Гэта абсталяванне выкарыстоўвалася для будаўніцтва ў Еўропе АЭС з рэактарамі ВВЭР. Пасля спынення заказаў на абсталяванне прадпрыемства перажывала цяжкія часы, але ўтрымалася на плаву. У 2004 годзе яго набыла кампанія «Аб'яднаныя машынабудаўнічыя заводы»[7].
- ŠKODA GEAR — механічныя прылады, каробкі перадач і г.д.;
- ŠKODA AUTO — вытворчасць легкавых аўтамабіляў;
- ŠKODA TVC, ŠKODA VÝZKUM — дапаможныя і даследчыя вытворчасці.
Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы.
Лагатып
правіцьСучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года.
Зноскі
- ↑ https://www.gleif.org/lei-files/20170831/GLEIF/20170831-GLEIF-concatenated-file.zip
- ↑ Administrativní registr ekonomických subjektů
- ↑ а б в г Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
- ↑ а б в Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
- ↑ Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Omnipol Handels AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Р.Новорефтов. Российский дизайн «Атомного окна» в Европу . Аналитика — Актуальный вопрос. Energyland.info (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 1 лістапада 2010.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт ŠKODA HOLDING a.s. Архівавана 11 верасня 2010. (чэшск.) (руск.)