Škoda Auto
«Шкода» (чэшск.: Škoda) — назва кампаніі (Škoda Auto) і марка аўтамабіляў, якія выпускаюцца ў Чэхіі (раней у Чэхаславакіі). Штаб-кватэра — у горадзе Млада-Баляслаў. Колькасць персанала — 26,1 тыс. чалавек. Выручка ў 2005 склала €6,48 млрд.
Škoda Auto | |
---|---|
![]() | |
| |
Тып | Публічная кампанія |
Заснаванне | 1895 |
Заснавальнікі | Václav Laurin[d] і Václav Klement[d] |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя фігуры | Дэтлеф Вітыг (Detlef Wittig, старшыня савета дырэктараў), Вінфрыд Фаланд (генеральны дырэктар) |
Галіна | Аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | Легкавыя і камерцыйныя аўтамабілі |
Уласны капітал | |
Абарот | 187,858 млрд крон (2009)[1] |
Аперацыйны прыбытак | 203 млн еўра (2009 год)[2] |
Чысты прыбытак | 3,462 млрд крон (2009 год)[1] |
Актывы | |
Колькасць супрацоўнікаў | 26 153 чалавек (2009 год)[1] |
Матчына кампанія | Volkswagen Group[4] |
Даччыныя кампаніі | Škoda Auto India Private Limited[d][5], Škoda Auto DigiLab[d] і Smart City Lab[d] |
Сайт | skoda-auto.com(англ.) |
ГісторыяПравіць
Гісторыя вытворчасці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца 1895 года ў чэшскім горадзе Млада Баляслаў. Кнігагандляр Вацлаў Лаўрын і механік Вацлаў Клемент, абодва аматары-веласіпедысты, пачалі выпускаць веласіпеды ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.
Іх справы ішлі шчасна. Да 1899 г. фірма Laurin & Klement Co. пачала вытворчасць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.
На мяжы стагоддзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасць аўтамабіляў.
Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў 1905, меў камерцыйны поспех і стаў знакавым у гісторыі чэшскага аўтамабілебудавання. Дзякуючы сваім ноў-хаў і досведу, кампанія вельмі хутка заняла трывалае становішча на сусветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сцвярджэнню пазіцый Багемскага каралеўства як найбольш прамыслова развітога рэгіёна Аўстра-Венгерскай манархіі.
У 1907 г. заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянернае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэння новай мадэлі — Faeton. Пасля 1914 г. кампанія прымала ўдзел у вытворчасці ваеннай прадукцыі.
Для ўмацавання і захавання сваіх пазіцый, а таксама мадэрнізацыі вытворчасці, L & K шукалі моцнага партнёра.
27 чэрвеня 1925 года L & K ўвайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёна, «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой з'яўляўся Эміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і з'явілася новая кампанія - Škoda.
Гады Другой Сусветнай вайныПравіць
У гады Другой Сусветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сістэмы Трэцяга Рэйха і практычна цалкам пераключылася на выпуск ваеннай прадукцыі. Заводы выпускалі газагенератарныя грузавікі, гусенічныя цягачы, а на базе распрацаванай у 1936 г. вытанчанай мадэлі Skoda Superb выпускаліся ваенныя пазадарожнікі. Завод выпускаў узбраенне для фашысцкіх войскаў і таму ў 1945 да 70 % завадскіх магутнасцей былі знішчаны англа-амерыканскімі бамбаваннямі.
Канцэрн Volkswagen AGПравіць
У снежні 1990 г. урад абраў у якасці партнёра канцэрн Volkswagen AG. 16 красавіка 1991 г. Skoda далучылася ў якасці чацвёртага брэнда да канцэрна, які аб'ядноўваў маркі Фальксваген, Аўдзі і Сеат.
Дзякуючы ўзаемадзеянню з заходнімі партнёрамі і новаму эканамічнаму мысленню Skoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага з'явілася канкурэнтаздольная мадэль — Felicia. За ёй рушылі ўслед і больш паспяховыя мадэлі — Octavia, Fabia і гонар кампаніі — Skoda Superb.
У цяперашні час фірма акрамя легкавых аўтамабіляў выпускае грузавікі, аўтобусы, авіяцыйныя рухавікі і сельскагаспадарчыя машыны.
АўтамабіліПравіць
1991 Skoda Favorit
Skoda Felicia GLI 1.9D, 1997
1998 Skoda Felicia
Skoda Octavia, 1999
2001 Skoda Fabia
Skoda Fabia Combi, 2000
Skoda Superb, 2001
Skoda Octavia II, 2004
Skoda Octavia Combi II, 2004
Skoda Fabia, 2007
Спонсарства і дабрачыннасцьПравіць
Чэшскі аўтавытворца мае доўгую гісторыю падтрымкі турніраў па хакеі з шайбай. Škoda з 1993 года бесперапынна з’яўляецца генеральным спонсарам чэмпіянату свету[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 ČTK «Škodě Auto loni klesl zisk o 68 procent» // «E15.cz», 22.03.2010.(чэшск.)
- ↑ ČTK «Provozní zisk Škody Auto klesl o dvě třetiny» // «E15», 12.03.2010.(чэшск.)
- ↑ 3,0 3,1 ŠKODA Annual Report 2018, ŠKODA Výroční zpráva 2018 — Škoda Auto, 2019. — 164 p.
- ↑ ŠKODA Výroční zpráva 2016, ŠKODA Annual Report 2016 — 2017. — 116 с.
- ↑ ŠKODA Annual Report 2017, ŠKODA Výroční zpráva 2017 — Škoda Auto, 2018. — 148 p.
- ↑ IIHF ICE HOCKEY WORLD CHAMPIONSHIP. History of the ŠKODA Sponsorship (англ.) . Škoda Auto (21 мая 2017).
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт Skoda Auto(англ.)
- Гісторыі марак(руск.)
- Сайт прадстаўніцтва ў Беларусі(руск.)