Чанша[2] — гарадская акруга ў правінцыі Хунань КНР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі. Размешчаны на рацэ Сянцзян. Вільготны субтрапічны клімат са сярэднегадавой тэмпературай каля +17 ° С. Сярэднія месячныя тэмпературы вагаюцца ад 4,6 °C у студзені да +29 °C у ліпені. Гадавы ўзровень ападкаў — 1330 мм. Лета — працяглае і спякотнае, ападкі. Зіма — даволі засушлівая і кароткая; часам здараюцца маразы і тэмпература падае ніжэй 0 °C. Буйны прамысловы цэнтр паўднёвага Кітая. Чыгунка. Метрапалітэн (з 2014). Абаронны навукова-тэхнічны ўніверсітэт Народна-вызваленчай арміі Кітая, Міжнародны цэнтр культуры і мастацтва «Мэйсіху».

Чанша
кіт.: 长沙市
Changsha montage.png
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 11 815,96 км²
Вышыня цэнтра
63 ± 1 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
0731
Паштовыя індэксы
410000–410999
Афіцыйны сайт
Чанша на карце Кітая
Чанша (Кітай)
Чанша

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People's Republic of China
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»