Хунань
Хуна́нь — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Янцзы.
Хунань | |
---|---|
кіт.: 湖南省 | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Mao Weiming[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-HN |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 210 тыс. км². Насельніцтва 65,96 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанша.
Геаграфія
правіцьЦэнтральная і ўсходняя часткі раўнінныя, на захадзе ўскраіна Гуйчжоўскага нагор'я, на поўдні адгор'і Наньліна. Буйныя рэкі — Янцзы (на поўначы), Юаньцзян, Цзышуй, Сянцзян. Клімат субтрапічны, мусонны.
Эканоміка
правіцьХунань — рысавая жытніца краіны, асноўныя плошчы на раўніне вакол возера Дунтынху. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, рамі, бавоўнік, чай, рапс, арахіс, джут, тытунь. Садоўніцтва (пераважна цытрусавыя). Гадуюць рабочую жывёлу, свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства.
Нарыхтоўка драўніны (кунінгаміі). Здабыча сурмы, свінцова-цынкавых руд, вальфраму, марганцу.
Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (горнае, транспартнае, сельскагаспадарчае, элетратэхнічнае абсталяванне, электравозы, вагоны, станкі), хімічная (мінеральныя ўгнаенні, гумавыя вырабы), лёгкая, харчовая, у т.л. рысаачышчальная. Саматужныя промыслы.
Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чанша, Сянтань, Хэн'ян, Чжучжоў, Іян.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ https://jyt.hunan.gov.cn/jyt/sjyt/xxgk/ghjh/tjxx/202408/t20240801_33419284.html
Літаратура
правіць- Хунань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 74.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хунань