Джут
Джут (Corchorus) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Джут | |||||||||||||||||
![]() Corchorus trilocularis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Corchorus L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьКусты, паўкусты, шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, цэласнае. Кветкі дробныя, двухполыя. Плод — рабрыстая каробачка.
Распаўсюджанне
правіцьНалічваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных раёнах Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. Аднагадовыя віды джута — караткаплодны і даўгаплодны — валакністыя расліны вышынёю да 3 м; вырошчваюцца ў Індыі, Бангладэш, Індакітаі, Сярэдняй Азіі.
Выкарыстанне
правіцьДаюць трывалае валакно, якое ідзе на выраб тэхнічных і іншых тканін, дываноў, вяровак і інш. Лісце і маладыя парасткі спажываюцца як агародніна.
Зноскі
Літаратура
правіць- Джут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Джут: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)