Сент-Пол

сталіца штата Мінесота, ЗША

Сент-Пол[3] (англ.: Saint Paul) — горад на поўначы ЗША, сталіца штата Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Рэмсі. Насельніцтва 275,1 тыс. чалавек (2005; другі па велічыні горад Мінесоты). Утварае агламерацыю з Мінеапалісам, найбуйнейшым па колькасці насельніцтва горадам штата.

Горад
Сент-Пол
Saint Paul
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1854
Горад з
Плошча
145,5 км²
Вышыня цэнтра
214 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 311 527 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
612
Паштовыя індэксы
55101–55175
Афіцыйны сайт
stpaul.gov (англ.)
Сент-Пол на карце ЗША
Сент-Пол (ЗША)
Сент-Пол
Сент-Пол (ЗША)
Сент-Пол

Размешчаны на левым беразе ракі Місісіпі, насупраць горада Мінеапаліса.

Сент-Пол заснаваны ў 1838 (1841[3]) годзе, статус горада мае з 1854 года. У першай палове XIX стагоддзя быў крайнім аванпостам амерыканскага Дзікага Захаду, дзе еўрапейскія пасяленцы (пераважна немцы-каталікі і ірландцы), амерыканскія салдаты (з размешчанага крыху вышэй па плыні Місісіпі форта Снелінг) жылі ў цесным суседстве. Да XX стагоддзя ператварыўся ў буйны транспартны вузел.

У горадзе развіта машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў (на заводзе «Форд»), ЭВМ, пыласосаў, пад’ёмных кранаў, медыцынскага абсталявання і інш. Хімічная (лакафарбавая), дрэваапрацоўчая, мясная, мукамольная прамысловасць. Грузавы порт на Місісіпі.

Выходзяць газеты «Twin Cities Reader» і «City Pages».

Ёсць універсітэт.

Будынак капітолія

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1970 310 000 [4]
1996 260 000 [5]
Год Колькасць
2010 285 068 [6][7]
2014 297 600 [8]
Год Колькасць
2020 311 527 [2]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

  1. а б https://www.stpaul.gov/departments/mayors-office Праверана 24 сакавіка 2022.
  2. а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  3. а б БелЭн 2002.
  4. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23.
  5. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 580. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  6. United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
  7. United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
  8. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць