Мінесота

штат ЗША

Штат Мінесота (англ.: Minnesota) — штат на поўначы ЗША. На поўначы мяжуе з канадскімі правінцыямі: Манітоба і Антарыа. На ўсходзе штат мяжуе з Вісконсінам, на поўдні з Аявай, на захадзе з Паўночнай і з Паўднёвай Дакотай.

Мінесота
англ.: State of Minnesota
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн Hail! Minnesota[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 11 мая 1858
Кіраўнік Цім Уолз
Насельніцтва
  • 5 706 494 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Плошча
  • 225 163 км²
Вышыня
над узроўнем мора
365 м
Мінесота на карце
Часавы пояс UTC-6, CDT[d] і America/Chicago[d]
Код ISO 3166-2 US-MN
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Буйнейшым горадам штата з'яўляецца Мінеапаліс, сталіца знаходзіцца ў горадзе Сент-Пол. Іншыя буйныя гарады: Блумінгтан, Дулут, Рочэстэр, Бруклін-Парк.

Гісторыя

правіць

Да сярэдзіны XIX ст. Мінесота была населена пераважна індзейскімі плямёнамі сіў і аджыбвэ. Назва штата паходзіць ад выразу дакота Waåbdi Wakiya M ni Sota Makoce ("зямля, дзе чыстыя воды адлюстоўваюць хмары")[3]. У 1951 г. аджыбвэ і сіў заключылі шэраг дагавораў з ЗША, якія прадугледжвалі перадачу часткі зямель белым пасяленцам, наўзамен атрымалі 3 750 000 долараў[4]. Пасля гэтага пачалася масавая міграцыя фермераў.

11 мая 1858 года штат Мінесота ўвайшоў у склад ЗША і стаў 32 штатам. У тым жа годзе была прынята яго канстытуцыя. У 1862 г. адбылося паўстанне сіў. Пасля яго здушэння індзейскія тэрыторыі яшчэ больш скараціліся.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  3. Homelands
  4. 1851 Dakota Land Cession Treaties