Аява
А́ява — штат на сярэднім захадзе ЗША. Плошча — 145,8 тыс. км², насельніцтва — 2,9 млн. чал. Адміністрацыйны цэнтр — Дэ-Мойн. Штат названы ў гонар індзейскага народа аява.
Аява | |||||
англ.: State of Iowa | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 28 снежня 1846 | ||||
Кіраўнік | Kim Reynolds[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC-6, цэнтральны паясны час[d] і America/Chicago[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-IA | ||||
Афіцыйны сайт(англ.) | |||||
![]() |
|||||
ГісторыяПравіць
Да часу прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейскія народы: ілінойсы, аява, санці і янктонаў, продкі якіх засялялі гэтыя землі больш за 10 тыс. гадоў таму.
Хоць першая экспедыцыя еўрапейцаў Жака Маркета і Луі Жалье пабывала тут у 1673, сталае паселішча было заснавана толькі ў 1788.
У 1803 ў выніку Луізіянскай куплі тэрыторыя будучага штата была набытая ЗША. Супраціў індзейцаў засяленню Аёвы быў зламаны каланістамі пасля Вайны Чорнага Коршака 1832.
Першае афіцыйнае селішча амерыканскіх каланістаў заходней ракі Місісіпі з'явілася ў 1833. У 1838 Аёва атрымала статут тэрыторыі з цэнтрам у г. Аёва-Сіці, статут штата — з 1846, калі Кангрэс вырашыў прыняць у Саюз вольны штат нароўні з рабаўладальніцкай Фларыдай. У 1857 сталіца штата была перанесеная ў горад Дэ-Мойн.
Пасля грамадзянскай вайны праходзіць завяршэнне інтэнсіўнага засялення Аёвы і развіццё фермерства. Падчас станаўленняў ЗША як індустрыяльнай дзяржавы (1870—1920) Аёва адыгрывала ролю жытніцы краіны, а на ўсходзе штата стала развівацца прамысловасць.
ГеаграфіяПравіць
Штат размешчаны на водападзеле найбуйных рэк — Місісіпі і Місуры. Ён мяжуе са штатамі Мінесота, Паўднёвая Дакота, Небраска, Місуры, Ілінойс і Вісконсін.
Найвышэйшы пункт штата — Хоўк-Ай-Пойнт (509 м), кропка найменшага ўзроўня над морам — раўніна Кіёкак, 146 м. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 335 метраў.
КліматПравіць
Кантынентальны клімат з вялікай колькасцю ападкаў; штат перыядычна падвяргаецца паводкам, бурам і тарнада.
Вядомыя асобыПравіць
- Джон Уэйн
- Грант Вуд
- Глен Мілер (1904—1944) — амерыканскі трамбаніст
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ https://web.archive.org/web/20111028064539/http://2010.census.gov/2010census/data/apportionment-pop-text.php