Škoda Fabia
Агульныя даныя
Вытворца: Škoda
Выпуск: 1999—цяперашні час
На рынку
Папярэднік
Škoda Felicia
 

Škoda Fabia — кампактны аўтамабіль чэшскага аўтавытворцы Škoda Auto. Першае пакаленне было выпушчана ў 1999 годзе на замену мадэлі Škoda Felicia.

Усяго было прадстаўлена 4 пакаленні Skoda Fabia:

  • 1 пакаленне (6Y) — 1999—2007
  • 2 пакаленне (5J) — 2007—2014
  • 3 пакаленне (NJ) — 2014—2021
  • 4 пакаленне — 2021—

Fabia I правіць

Хэтчбек Škoda Fabia (1999—2007)

Першае пакаленне выпускалася ў наступных варыянтах:

  • 5-дзв. хэтчбек
  • універсал Škoda Fabia Combi. Дэбютаваў у 2000 годзе на Парыжскім аўтасалоне. Меў багажнік аб’ёмам 426 літраў, які склаўшы заднія сядзенні можна было павялічыць да 1225 л. Выраблена 574 600 адз[1].
  • седан
  • фургон Škoda Fabia Praktik.

Рухавікі правіць

Разам з рухавікамі Volkswagen для базавых версій прапаноўваўся рухавік OHV уласнай распрацоўкі Škoda. Ад пачатку выпуску ў 1999 годзе быў варыянт з магутнасцю 50 кВт (68 к.с.) пры 5000 аб/хв, максімальны круцільны момант 120 Нм пры 2500 аб/хв. Год пазней з'явілася мадыфікацыя з меншай магутнасцю — 44 кВт (60 к.с.) і 118 Нм круцільнага моманту.

Для самай таннай версіі мадэлі Fabia Junior быў створаны рухавік Škoda аб'ёмам 1,0 л. Аб'ём 996 см³ быў дасягнуты за кошт памяншэння дыяметра цыліндру да 72 мм і скарачэння ходу поршня да 61,2 мм. Магутнасць — 37 кВт (50 к.с.), максімальны круцільны момант — 84 Нм пры 2750 аб/хв. Для кампенсацыі недахопу магутнасці перадатачны лік галоўнай перадачы быў зменены з 4,118:1 да 4,867:1.

У 2003 на змену рухавікам Шкода прыйшоў трохцыліндравы рухавік 1,2 HTP[2].

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1999[3]
  Бяспека пасажыраў   26
  Бяспека пешаходаў      12
Пратэставаны аўтамабіль:
Škoda Fabia 1.4 Classic

Fabia II правіць

 
Škoda Fabia (2007—2010)

У 2007 годзе прадставілі другое пакаленне Fabia. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводах у Чэхіі, Індыі, Кітаі, Казахстане, Украіне і Расіі. Пакупнікам былі даступныя пяцідзверныя кузавы хэтчбэк і ўніверсал Combi (аб’ём багажніка 480—1460 л).

 
Škoda Fabia (2010—2014)

У 2010 годзе была праведзена мадэрнізацыя мадэлі: абнавілася знешнасць, былі перагледжаны варыянты абсталявання, змянілася лінейка рухавікоў.

У 2009 годзе на аўтасалоне ў Жэневе дэбютавала крос-мадыфікацыя Scout — універсал з ахоўнымі накладкамі, і ў адрозненне ад паўнапрываднай Octavia Scout, толькі з пярэднім прывадам. Разам з рэстайлінгам у 2010 годзе з’явіўся таксама Scout з кузавам хэтчбэк. Выпусцілі 6761 аўтамабіль версіі Scout, пры гэтым хэтчбэкаў было зроблена ўсяго 1175 адзінак[4].

У 2010 годзе таксама з’явілася «зараджаная» мадыфікацыя RS. Fabia RS абсталёўвалася 180-моцным 1,4 TSI, які агрэгатаваўся 7-ступеньчатай каробкай перадач DSG. Таксама RS мела іншыя бамперы, удасканаленую падвеску, больш эфектыўныя тармазы і 17-цалёвыя колы.

Другое пакаленне Fabia выпускалі да 2014 года. Была выраблена 513 400 універсалаў Škoda Fabia Combi[1].

Рухавікі правіць

Бензінавыя

Fabia дэбютавала з атмасфернымі бензінавымі рухавікамі працоўным аб'ёмам 1,2 л (трохцыліндравы, з размеркаваным упырскам MPI, магутнасць 60 і 70 к.с.), і чатырохцыліндравымі 1,4 л (86 к.с.) і 1,6 л (105 к.с.). Пасля рэстайлінгу 2010 года з лінейкі прыбралі рухавік 1,2 л магутнасцю 60 к.с., з'явіліся чатырохцыліндравы турбаматор з непасрэдным упырскам 1,2 TSI (105 к.с.) і мадыфікацыя RS з рухавіком 1,4 TSI з камбінаваным наддзіманнем (кампрэсар і турбіна) магутнасцю 180 к.с. і 250 Нм круцільнага моманту.

Дызельныя

Да 2010 года мадэль абсталёўвалі маторамі з помпа-фарсункамі 1,4 TDI (69 і 80 к.с.) і 1.9 TDI (105 к.с.), а затым іх змянілі агрэгаты з паліўнай сістэмай common rail — 1,2 TDI (75 к.с.) і 1,6 TDI (90 і 105 к.с.). Версіі Greenline 1,2 TDI дадаткова абсталёўваліся сістэмай Start/Stop і сістэмай рэкуперацыі энергіі пры тармажэнні.

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2007[5]
  Бяспека дарослых пасажыраў   32
  Бяспека пасажыраў-дзяцей       36
  Бяспека пешаходаў      17
Пратэставаны аўтамабіль:
Škoda Fabia 1.2 Sport

Fabia III правіць

Універсал меў багажнік аб’ёмам ад 530 да 1395 літраў.

Выпуск хэтчбекаў быў скончаны ў 2021 годзе. Вытворчасць універсалаў працягвалася да лістапада 2022 года, было выраблена звыш 420 000 адзінак Škoda Fabia Combi[1].

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2014[6]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 30,9 81%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,0 81%
  Бяспека пешаходаў 25,0 69%
  Актыўная бяспека 9,1 69%
Пратэставаны аўтамабіль:
Škoda Fabia 1.2 TSI 'Ambition'

Fabia IV правіць

Škoda Fabia IV

4 мая 2021 года прайшла прэм'ера хэтчбека чацвёртага пакалення[7]. Серыйная вытворчасць стартавала 12 ліпеня 2021 года на галаўным заводзе маркі ў Млада Болеславе. Выпуск ажыццяўляецца на адной вытворчай лініі з мадэлямі Scala і Kamiq[8]. Ад універсала ў гэтым пакаленні марка адмовілася. Яго запуск у вытворчасць, з улікам узмацнення жорсткасці экалагічных нормаў, быў прызнаны немэтазгодным[9].

Аўтамабіль пабудаваны на платформе MQB-A0. Даўжыня — 4108 мм, шырыня — 1780 мм, вышыня — 1460 мм, колавая база — 2564 мм. У параўнанні з папярэднікам аб'ём багажніка вырас на 50 л (да 380 л), а са складзенымі заднімі сядзеннямі ён роўны 1190 л (на 40 л больш). Каэфіцыент аэрадынамічнага супору паменшыўся да 0,28.

Рухавікі правіць

Лінейка рухавікоў складаецца выключна з бензінавых матораў. Базавая Fabia мае трохцыліндравы атмасферны MPI аб'ёмам 1,0 л (65 і 80 к.с.) і абсталявана 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Таксама прапанаваныя турбаматоры 1,0 TSI (95 і 110 к.с.) і чатырохцыліндравы 1,5 TSI (150 к.с.) агрэгатаваныя з 5- і 6-ступеньчатай механічнай або 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач.

Бяспека правіць

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2021[10]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 32,4 85%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,1 81%
  Бяспека пешаходаў 38,2 70%
  Актыўная бяспека 11,4 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
Škoda Fabia 1.0 TSI 'Ambition'

Зноскі

  1. а б в Skoda Fabia Combi läuft im November 2022 aus (ням.). de.motor1.com (9 верасня 2022). Праверана 9 верасня 2022.
  2. Legendární hliníkový motor Škoda (2. část): Dostal se až do Fabie! (чэшск.). auto.cz (20 чэрвеня 2021). Праверана 12 верасня 2021.
  3. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/15528
  4. Zapomenutá vzácnost: Krátká Škoda Fabia Scout je v Česku velkou raritou (чэшск.). auto.cz (11 жніўня 2023). Праверана 13 жніўня 2023.
  5. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/15739
  6. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/7892
  7. Nová Škoda Fabia oficiálně: Roste jako z vody, v rukávu má řadu trumfů (чэшск.). auto.cz (4 мая 2021). Праверана 12 ліпеня 2021.
  8. Nová Škoda Fabia už se vyrábí. Start produkce si vyžádal rozsáhlé investice (чэшск.). auto.cz (12 ліпеня 2021). Праверана 12 ліпеня 2021.
  9. Tak přece jen nebude! Škoda Fabia Combi musí uvolnit místo elektromobilům (чэшск.). auto.cz (24 жніўня 2021). Праверана 8 верасня 2022.
  10. https://www.euroncap.com/en/results/skoda/fabia/44207

Спасылкі правіць