Škoda Octavia
Аб'ём бака: | 50 л |
Škoda Octavia — кампактны аўтамабіль чэшскай аўтамабілебудаўнічай кампаніі Škoda Auto, які выпускаецца ў кузаве універсал і хэтчбек. Упершыню аўтамабіль з’явіўся ў 1959 годзе. Усяго было прадстаўлена 4 пакалення Škoda Octavia:
- 1 пакаленне — 1959—1971
- 2 пакаленне (1U) — 1996—2010
- 3 пакаленне (1Z) — 2004—2013
- 4 пакаленне — 2013 — ц.ч.
Апісанне '2015Правіць
Абноўленая Škoda Octavia на базе платформы MQB адрозніваецца ад папярэднікаў вялікім багажным аддзяленнем, аб’ём якога складае 500 л. У астатнім аснашчэнне і дызайн аўтамабіля засталіся практычна без змен. Традыцыйна аўтамабіль абсталяваны 1,4-літровым турбарухавіком, які спалучаны ў новай сяміступеністай аўтаматычнай каробкай перадач і падвойным счапленнем. Такі сілавы агрэгат павінен спрыяць лепшай эканоміі паліва, якая складае цяпер 5,7 л / 100 км.[1]
БяспекаПравіць
Вынікі краш-тэсту Škoda Octavia 2013 года згодна з Euro NCAP[2]:
Дарослы
пасажыр |
Дзіця | Пешаход | Сістэмы
бяспекі |
---|---|---|---|
93 % | 86 % | 66 % | 66 % |
Агляд мадэліПравіць
Трэцяе пакаленне Škoda Octavia было прадстаўлена ў 2013 годзе. Хэтчбэк стаў шырэйшым і даўжэйшым за свайго папярэдніка.