Volkswagen Jetta
Volkswagen Jetta — аўтамабіль кампакт-класа (C). Вырабляецца кампаніяй Volkswagen Group. Распрацаваны на базе VW Golf.
З 1979 года было выпушчана шэсць пакаленняў. Для еўрапейскага рынку выпускаліся пад назвамі: Jetta I, Jetta II, Vento, Bora, Jetta V і Jetta VI. За межамі Еўропы Vento і Bora выпускаліся пад асноўнай назвай — Jetta III і Jetta IV адпаведна.
Jetta I (1979—1984)
правіцьПершае пакаленне Volkswagen Jetta (VW Typ 16) дэбютавала ў 1979 годзе ў Франкфурце. Машына прапаноўвалася ў двух варыянтах — з двума ці чатырма дзьвярыма. Канструктыўна Jetta і Golf былі ідэнтычныя. Знешне седан адрозніваўся не толькі задняй часткай, але і прамавугольнымі фарамі.
У свой дэбютны год — 1979, VW Jetta I паказаў самыя высокія паказчыкі продажаў: 90 000 аўтамабіляў.
Галерэя
правіцьJetta II (1984—1992)
правіцьДругое пакаленне Jetta з’явілася ў 1984 годзе. Седан стаў буйней, яго аснашчэнне багацей, а аб’ём багажніка павялічыўся з 377 да 550 літраў.
У 1989 годзе машына перанесла лёгкі фэйсліфтынг — сталі шырэй бамперы, змянілася рашотка радыятара.
Вытворчасць у Кітаі
правіцьУ 1991 годзе Jetta II стала першай мадэллю сумеснага прадпрыемства FAW-Volkswagen.
Аўтамабіль кожны год уваходзіў у пяцёрку бэстсэлераў мясцовага рынку, а таксапаркі ў кітайскіх гарадах складаюцца пераважна з іх[1].
У 2013 годзе вытворчасць была спынена.
-
Volkswagen Jetta King (1997–2004)
-
Volkswagen Jetta King (2002–2010)
-
Volkswagen Jetta Pionier (2010–2013)
Vento/Jetta III (1992—1998)
правіцьСедан трэцяга пакалення дэбютаваў у Еўропе ў 1992 годзе пад новай назвай — Volkswagen Vento, але на паўночна-амерыканскім рынку назва Jetta захавалася. Прапаноўвалася толькі ў чатырохдзверным варыянце.
Рухавікі
правіцьАд пачатку ўсталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,6 (75 к.с.), 1,8 (75 к.с.), 1,8 (90 к.с.), 2,0 (115 к.с.), 2,8 VR6 (174 к.с.), дызель 1,9 D (64 к.с.), турбадызель 1,9 TD (75 к.с.). У 1993 годзе да шэрагу дадаўся турбадызель 1,9 TDI (90 к.с.), у 1995 — дызель 1,9 SDI (64 к.с.), у 1996 — бензінавы 1,6 (100 к.с.) і турбадызель 1,9 TDI (110 к.с.).
Bora/Jetta IV (1998—2005)
правіцьУ 1998 годзе ў Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і ў Кітаі седан на базе Golf IV быў прадстаўлены пад назвай VW Bora. У Паўночнай Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы — пад назвай «Jetta». Праз год пачаўся выпуск ўніверсала.
З 2007 года пасля мадэрнізацыі мадэль вырабляецца ў Кітаі пад назвай City Jetta. Мадэрнізаваны варыянт Jetta IV працягвае прадавацца ў Паўднёвай Амерыцы, Мексіцы (з 2011 года як Volkswagen Clásico), Канадзе і Кітаі. У большасці з гэтых краін прапануецца паралельна з Jetta V.
-
Volkswagen Bora Variant
-
Volkswagen Bora Variant
-
Volkswagen City Jetta
- Рухавікі
Найменшым у шэрагу быў бензінавы 1,4 магутнасцю 75 к.с. Наступнымі ў гаме былі бензінавыя 1,6 (101 к.с.), 1,8 (125 к.с.), 2,0 (115 к.с.) і 1,8 Turbo (150 або 180 к.с.). Топавыя мадыфікацыі абсталёўваліся рухавікамі VR5 аб’ёмам 2,3 (магутнасці 150 і 170 к.с.) і VR6 аб’ёмам 2,8 магутнасцю 204 к.с. з шасціступеньчатай каробкай перадач і серыйным поўным прывадам[2]. Усе дызельныя рухавікі мелі аб’ём 1,9 л: атмасферны магутнасцю 68 к.с. і турбадызельныя магутнасцю 90, 110, 115, 130 i 150 к.с.
- Трансмісія і хадавая частка
- Каробкі перадач:
- механічная, пяціступеньчатая; перадатачныя лікі: I — 3,30, II — 1,94, III — 1,31, IV — 1,03, V — 0,84, задні ход — 3,06, галоўная перадача — 3,94.
- механічная, шасціступеньчатая;
- аўтаматычная, чатырохступеньчатая;
- аўтаматычная, пяціступеньчатая;
- аўтаматычная, шасціступеньчатая;
- Падвеска:
- са стабілізатарам папярочнай устойлівасці; спераду — незалежная, тыпу MacPherson; ззаду — падоўжныя рычагі, звязаныя пругкай папярочнай бэлькай.
- Тармазы:
- дыскавыя, з узмацняльнікам і ABS, спераду — вентыляваныя.
Jetta V (2005—2010)
правіцьУ студзені 2005 года на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе дэбютавала пятае пакаленне Jetta.
Паўднёваафрыканская мадэль прадавалася пад назвай базавай Bora II, а ў «багатых» версіях пад традыцыйнай назвай — Jetta V. У Кітаі — пад назвай Sagitar, таму што прадаецца адначасова з папярэдняй Jetta/Bora (якая пасля рэстайлінга завецца там City Jetta).
Рухавікі
правіцьJetta V дэбютавала з бензінавымі рухавікамі 1,6 (102 к.с.), 1,6 FSI (115 к.с.), 2,0 FSI (150 к.с.) і 2,0 TFSI (200 к.с.) і турбадызелямі 1,9 TDI (105 к.с.) і 2,0 TDI (140 к.с.)[3]. У наступным годзе да шэрагу рухавікоў далучыўся бензінавы 1,4 TSI (у двух варыянтах магутнасці — 140 і 170 к.с.), а таксама 170-моцны турбадызель 2,0 TDI.
У 2007 годзе Jetta атрымала яшчэ два рухавікі: бензінавы 1,4 TSI (122 к.с.) і турбадызель 1,9 TDI BlueMotion (105 к.с.). У 2008 годзе былі дададзеныя бензінавы 1,4 TSI (160 к.с.) і турбадызель 2,0 TDI CR (у варыянтах 140 і 170 к.с.), а ў 2009 годзе — турбадызель 1,6 TDI (105 к.с.).
Jetta VI (2010—2018)
правіцьУ 2010 годзе Volkswagen прадставіў Jetta шостага пакалення. Продажы у Еўропе пачаліся ў студзені 2011 года.
Машына пабудавана на платформе Golf VI, аднак у адрозненне ад папярэднікаў больш не мае агульных кузаўных панэляў з хэтчбэкам — усе элементы кузава з’яўляюцца арыгінальнымі.
На еўрапейскім рынку VW Jetta прапаноўваецца з шасцю рухавікамі. 1,2-, 1,4- і 2,0-літровыя бензінавыя з непасрэдным упырскам паліва, якія развіваюць 90, 105, 160 і 200 к.с., і двума дызельнымі аб’ёмам 1,6- і 2,0-літра, магутнасцю 105 і 140 к.с. адпаведна.
На беларускім рынку прапануецца з двума бензінавымі маторамі: 1,6-літровы рухавік MPI (86 і 105 к.с.), 1,4-літровы турбіраваны рухавік TSI (122 і 150 к.с.)[4]. Каробкі перадач: 5- і 6-ступеньчатая механічная, 6-ступеньчаты аўтамат і 7-ступеньчатая рабатызаваная DSG.
На еўрапейскай Jetta ўжыта мадэрнізаваная падвеска ад «Гольфа» з павялічанай каляінай і з іншымі наладамі спружын і амартызатараў. У амерыканскага седана ў задняй падвесцы — тарсіённая бэлька.
У 2015 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны. Абноўленая Jetta адрозніваецца іншым пярэднім бамперам, рашоткай радыятара і фарамі са святлодыёднымі секцыямі дзённых хадавых агнёў.
Jetta VII (з 2018)
правіцьСедан Jetta сёмага пакалення дэбютаваў на аўтасалоне ў Дэтройце ў студзені 2018 года[5]. Праз некалькі месяцаў вытворчасць стартавала на заводзе ў Пуэбла (Мексіка). Выпуск машыны таксама наладжаны ў Кітаі пад назвай Sagitar.
Галоўнай зменай стаў пераход на модульную платформу MQB. Аўтамабіль трохі павялічыўся ў габарытах: даўжыня вырасла на 43 мм і дасягнула 4 702 мм, шырыня роўная 1 799 мм (+21 мм), вышыня — 1 459 мм (+6 мм), памер колавай базы складае 2 686 мм (+35 мм).
Зноскі
- ↑ У Кітаі зняты з вытворчасці седан Volkswagen Jetta, які выпускаўся 22 гады Архівавана 3 лютага 2014. // autoreview.ru (руск.)
- ↑ Używany Volkswagen Bora. Krzyżówka Golfa IV z Passatem (польск.). motofakty.pl (6 лютага 2017). Праверана 27 мая 2023.
- ↑ Używany Volkswagen Jetta (2005—2010). Zalety, wady i typowe usterki (польск.). motofakty.pl (27 верасня 2016). Праверана 27 мая 2023.
- ↑ VW Jetta 2015: тонкая огранка (руск.). abw.by (20 мая 2015). Праверана 27 мая 2023.
- ↑ VW представил седьмое поколение Jetta (руск.). av.by (15 студзеня 2018). Праверана 15 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- "Бора", или ветер перемен // За рулём : часопіс. — 1999. — № 03. — С. 36-37. (руск.)
- Старосветская Jetta // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 3 (466).
Спасылкі
правіць- Volkswagen Jetta (1979—2010) — opinie Moto.pl // moto.pl (польск.)
Гл. таксама
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Volkswagen Jetta
- Volkswagen Golf