Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў

Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў (17 (29) верасня 1843, Санкт-Пецярбург — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, Масква) — рускі военачальнік, генерал ад інфантэрыі (1881), генерал-ад'ютант (1878). Удзельнік Сярэднеазіяцкіх заваяванняў Расійскай імперыі і Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Меў мянушку «белы генерал» з-за яго ўдзелу ў бітвах у белай уніформе і на белым кані.

Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў
руск.: Михаил Дмитриевич Скобелев
Дата нараджэння 29 верасня 1843(1843-09-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1882(1882-07-07)[1] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Dmitry Skobelev[d]
Маці Olga Skobeleva[d]
Жонка Maria Gagarina[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Руская імператарская армія і пяхота
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order of St. George, 2nd class Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені Ордэн Святой Ганны ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава 1 ступені з мячамі ордэн Святога Станіслава I ступені Order of St. Vladimir, 3rd class with Swords ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені Pour le Mérite ордэн Чырвонага арла 1-га класа залатая зброя «За храбрасць» ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Іванавіча Скобелева і яго жонкі Вольгі Мікалаеўны, народжанай Палтаўцавай.

У 1868 годзе скончыў Акадэмію генштаба і быў накіраваны для службы ў Туркестан. Удзельнічаў у Хівінскім паходзе 1873 года і ліквідацыі Какандскага паўстанні 18731876 гг. З лютага 1876 года вайсковы губернатар Ферганскай вобласці.

Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 фактычна камандаваў (быў начальнікам штаба Зводнай казачай дывізіі) Каўказскай казачай брыгадай падчас 2-га штурму Плеўны ў ліпені 1877 г. і асобным атрадам пры авалоданні Лоўчай у жніўні 1877 года. Падчас 3-га штурму Плеўны (жнівень 1877 г.) паспяхова кіраваў дзеяннямі левафлангавага атрада, які прадзёрся да Плеўны, але не атрымаў своечасовай падтрымкі ад камандавання. Камандуючы 16-й пяхотнай дывізіяй, удзельнічаў у блакадзе Плеўны і зімовым пераходзе праз Балканы (праз Імітлійскі перавал), адыграўшы вырашальную ролю ў бітве пад Шэйнава. У лютым 1878 года заняў Сан-Стэфана пад Стамбулам.

Паспяховыя дзеянні Скобелева стварылі яму вялікую папулярнасць у Расіі і Балгарыі, дзе яго імем былі названыя вуліцы, плошчы і паркі ў шматлікіх гарадах. Пасля заканчэння руска-турэцкай вайны вярнуўся ў Туркестан. У 1878—1880 гадах камандаваў корпусам. У 1880—1881 гадах кіраваў 2-й Ахалтэкінскай экспедыцыяй, падчас якой была заваяваная Туркменія. У 1882, знаходзячыся ў Парыжы, выступіў у абарону балканскіх народаў, супраць агрэсіўнай палітыкі Германіі і Аўстра-Венгрыі, што выклікала міжнародныя ўскладненні.

Быў адкліканы імператарам Аляксандрам III і неўзабаве раптам памёр. Скобелеў адрозніваўся вялікай асабістай адвагай і карыстаўся папулярнасцю сярод салдат і афіцэраў.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Skobelev, Mihail Dmitrievič // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  2. а б Скобелев Михаил Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура

правіць