Будынак Бабруйскага гарвыканкама
Будынак Бабруйскага гарвыканкама — будынак у Бабруйску, размешчаны на плошчы Леніна, 1. Пабудаваны ў 1978 годзе з цэглы паводле праекта архітэктараў Ю. Шпіта і К. Аляксеева як будынак гаркама КПБ і гарвыканкама. З’яўляецца дамінантай забудовы плошчы Леніна і разам з помнікам У. I. Леніну складае адзіную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю.
Будынак Бабруйскага гарвыканкама | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1978 |
Архітэктар | Юрый Васілевіч Шпіт і Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў |
Карыстальнік | Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Архітэктура
правіцьСяміпавярховы аб’ём з прыбудаванай на ўзроўні 2-га паверха канферэнц-залай на 400 месцаў. Фасады апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай з мармуровай крошкай і натуральным каменем. Выразнасць галоўнаму фасаду надаюць вертыкальныя рэбры ламанага контуру. Інтэр’ер апрацаваны натуральным каменем і каштоўнымі пародамі дрэва. Па планіровачнай структуры вырашаны як універсальны адміністрацыйны будынак калідорнага тыпу.
Літаратура
правіць- В. Б. Ангелаў. 250. Будынак гаркома КПБ і гарвыканкома // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.